Аб магчымасці прадастаўлення адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу і працэнтаў па крэдыце для фізічных асоб
Паважаныя крэдытаатрымальнікі ААТ "Белаграпрамбанк"!
Для зніжэння крэдытнай нагрузкі па раней прадастаўленых крэдытах Белаграпрамбанк гатовы прадаставіць сваім кліентам адтэрміноўку пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце для фізічных асоб, працэнтаў за карыстанне ім на тэрмін да 12 месяцаў. Пры неабходнасці банкам будзе разгледжана магчымасць падаўжэння тэрміна поўнага пагашэння крэдыту.
Для гэтага неабходна звярнуцца ў падраздзяленне Белаграпрамбанка з пісьмовай абгрунтаванай заявай.
Звяртаем увагу на тое, што названыя меры не могуць быць прыняты ў адносінах да крэдытаў, прадастаўленых з дзяржаўнай падтрымкай.