Запрашаем на прэс-канферэнцыю з нагоды анансавання акселерацыйнага этапа Рэспубліканскай конкурснай праграмы «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк»
Паважаныя сябры!
Запрашаем вас прыняць удзел у прэс-канферэнцыі з нагоды анансавання акселерацыйнага этапа Рэспубліканскай конкурснай праграмы «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк».
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 чэрвеня 2022 года (пачатак у 11.00).
Рэспубліканская конкурсная праграма «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк» набірае абароты, і мы гатовы падзяліцца прамежкавымі вынікамі адукацыйнага этапа. На старце адукацыйнага этапу з кожнай камандай, якая падала заяўку на «Стартап-марафон», трэкерамі з Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі былі праведзены дыягнастычныя сесіі. Па выніку сесіі былі адабраны 124 стартапы на стадыі бізнес-ідэі. У рамках адукацыйнага этапа стартап-каманды прапрацоўваюць свае ідэі, рыхтуюць бізнес-план і прадставяць экспертам рабочую мадэль свайго бізнес-праекта. Пасля заканчэння адукацыйнага этапа будуць адабраны перспектыўныя стартапы, якія змогуць прыняць удзел у акселерацыйным этапе, які дае магчымасць дасягнуць фінансавай устойлівасці праекта і падрыхтаваць фінальную прэзентацыю стартапа.
Да ўдзелу ў акселерацыйным этапе Конкурснай праграмы «Стартап-марафон» запрашаюцца стартапы на стадыі seed (калі ў каманды ёсць ідэя, прататып і, магчыма, першыя кліенты/продажы). Удзел у акселерацыйным этапе пры падтрымцы ментараў дапаможа стартапу ўдасканаліць прадукт і вывесці бізнэс на новы ўзровень. Для ўдзелу неабходна да 8 ліпеня 2022 года на электронную скрыню startup@belapb.by даслаць прэзентацыю стартапа і заяўку на ўдзел.
Галоўны прыз конкурснай праграмы - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!
Спікерамі прэс-канферэнцыі выступяць:
- Прымак Дзмітрый Мікалаевіч, начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк»;
- Тымчанка Наталля Валер'еўна, трэкер Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі;
- Нечыпарук Сяргей Уладзіміравіч, трэкер Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Беларусі;
- Янцэвіч Анфіса Сяргееўна, заснавальнік стартапа «Экасістэма Шчаслівая сям'я»;
- Самусенка Аляксандр Сяргеевіч, заснавальнік стартапа «It play light».
Даведачна. З 1 сакавіка 2022 года стартавала Рэспубліканская конкурсная праграма «Стартап-марафон» ААТ «Белаграпрамбанк» для распрацоўшчыкаў інавацыйных тэхналогій у самых розных сферах дзейнасці - сельскай гаспадарцы, дызайне, культуры, вытворчасці, фінансах і інш. Мэтай Конкурснай праграмы «Стартап-марафон» з'яўляецца пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе. Конкурсная праграма праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.
Запрашаем вас узяць удзел у прэс-канферэнцыі.
Акрэдытацыя СМІ па тэлефонах: (017) 350-44-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце www.belta.by. Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г.Мінск, вул.Энгельса, 30-303.