Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    У Белаграпрамбанку ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу "Страхавая фабрыка"

    20.08.2021

    У Цэнтральным апараце Белаграпрамбанка адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў - пераможцаў конкурсу "Страхавая фабрыка", які стаў сумесным праектам ААТ "Белаграпрамбанк" і Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства "Белдзяржстрах".

    Ва ўзнагароджанні прынялі ўдзел з боку БРУСП "Белдзяржстрах": намеснік генеральнага дырэктара Юлія Генадзеўна Арэшчанка і намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце са страхавымі пасярэднікамі Кацярына Іванаўна Сігідына, з боку ААТ "Белаграпрамбанк" - аперацыйны дырэктар дывізіёна карпаратыўнага бізнесу Юлія Міхайлаўна Ясінская і дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнэсу Андрэй Васільевіч Джумкоў.

    Пераможцы былі вызначаны ў некалькіх намінацыях.

    Максімальная агульная сума налічанай страхавой прэміі па дагаворах добраахвотнага страхавання, заключаных у перыяд правядзення конкурсу з новымі кліентамі:

    • 1 месца - Наталля Васільеўна Дайнека, намеснік начальніка ЦБУ № 624 у г. Бабруйску.
    • 2 месца - Алена Аляксандраўна Юрэня, начальнік сектара па працы з карпаратыўным бізнесам ЦБУ № 127 у г. Кобрыне.
    • 3 месца - Святлана Іванаўна Брыль, намеснік начальніка ЦБУ № 239 у г. Глыбокае.
    • 4 месца - Людміла Станіславаўна Карповіч, начальнік ЦБУ № 136 г. Ганцавічы.
    • 5 месца - Таццяна Уладзіміраўна Макеёнак, вядучы спецыяліст аддзела карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 238 у г. Верхнядзвінску.

    Найбольшая колькасць дагавораў добраахвотнага страхавання, заключаныя ў перыяд правядзення конкурсу з новымі кліентамі:

    • 1 месца - Дар'я Віктараўна Скрыннік, галоўны спецыяліст аддзела па працы з малым і сярэднім бізнесам ЦБУ № 526 у г. Нясвіжы.
    • 2 месца - Юлія Зянонаўна Касевіч, спецыяліст 2 катэгорыі сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам ЦБУ № 430 у г. Смаргоні.
    • 3 месца - Святлана Мікалаеўна Кавалёва, намеснік начальніка ЦБУ № 622 у г. Шклове.
    • 4 месца - Вольга Георгіеўна Фралова, галоўны спецыяліст сектара карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 520 у г. Любані.

    Максімальная агульная сума налічанай страхавой прэміі па дагаворах добраахвотнага страхавання, заключаных у перыяд правядзення конкурсу з новымі кліентамі ў цэлым па структурным падраздзяленні:

    • • 1 месца - Андрэй Леанідавіч Грышчанка, начальнік ЦБУ № 624 у г. Бабруйску.
    • • 2 месца - Сяргей Аляксандравіч Грыбок, начальнік ЦБУ № 127 у г. Кобрыне.
    • • 3 месца - Дзмітрый Мікалаевіч Буднік, начальнік ЦБУ № 239 у г. Глыбокае.

    На заканчэнне мерапрыемства прадстаўнікі БРУСП "Белдзяржстрах" і ААТ "Белаграпрамбанк" павіншавалі пераможцаў і выказалі ўдзячнасць усім, хто актыўна прымаў удзел у конкурсе.

    Белаграпрамбанк не першы раз арганізоўвае сумесныя праекты са страхавымі кампаніямі. Аб'яднанне банкаўскіх і страхавых прадуктаў, пашырэнне спектра паслуг, якія прыватныя і карпаратыўныя кліенты могуць атрымаць у банку - адзін з прыярытэтных партнёрскіх напрамкаў у развіцці ААТ "Белаграпрамбанк".

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць