Крэдыты экспарцёрам пад стаўку 11,25 %!
Вы з'яўляецеся экспарцёрам тавараў і паслуг і маеце патрэбу ў фінансаванні? Жадаеце пашырыць геаграфію збыту прадукцыі, палепшыць фінансавы стан сваёй кампаніі?
Тады вас зацікавіць прапанова Белаграпрамбанка - крэдыты пад стаўку 11,25% *!
- Магчымая сума фінансавання - да 5 млн бел. руб.
- Тэрмін фінансавання - да 25.07.2022.
Суб'екты малога і сярэдняга бізнесу могуць стаць удзельнікамі сумеснай Праграмы фінансавай падтрымкі экспарту ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і ААТ "Белаграпрамбанк". Фінансаванне прадастаўляецца ў беларускіх рублях для набыцця сыравіны, тавараў, матэрыялаў, камплектуючых, аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іншых нематэрыяльных актываў, аплаты работ і паслуг, выплаты заработнай платы, выплаты падаткаў, збораў (пошлін) і іншых аналагічных плацяжоў, аплаты іншых расходаў у рамках ажыццяўлення бягучай дзейнасці, накіраванай на экспарт. Таксама банкам могуць быць прафінансаваны стварэнне (набыццё, рэканструкцыя, мадэрнізацыя, капітальны рамонт) асноўных сродкаў і/або набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы) для іх вытворчай дзейнасці або дзейнасці па аказанні паслуг на экспарт.
Скарыстаць фінансаванне экспарту могуць індывідуальныя прадпрымальнікі, мікра- і малыя арганізацыі, суб'екты сярэдняга прадпрымальніцтва, якія:
- маюць дзеючы экспартны кантракт (уключаючы краіны СНД);
- гарантуюць паступленне экспартнай выручкі ў замежнай валюце па заключаных экспартных кантрактах (на перыяд фінансавання);
- маюць аб'ём экспартнай выручкі ў замежнай валюце ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг (без уліку ПДВ) за 12 папярэдніх месяцаў не менш як 40 працэнтаў ад агульнага аб'ёму выручкі без уліку ПДВ.
З больш падрабязнай інфармацыяй і ўмовамі Праграмы фінансавай падтрымкі экспарцёраў можна азнаёміцца на сайце Белаграпрамбанка і па нумары 136.
*Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь + 2 працэнтныя пункты.