Плаціце, не змяншаючы тэмпу, пры дапамозе новага фітнес-бранзалета Mi Smart Band 6 NFC!
Паважаныя кліенты!
Рады паведаміць аб пачатку падтрымкі бескантактавай аплаты пры дапамозе новага фітнес-бранзалета Mi Smart Band 6 NFC, якая даступна для ўладальнікаў картак Mastercard Белаграпрамбанка.
Усё проста! Актывуеце бранзалет, усталёўваеце на сваім смартфоне дадатак Xiaomi Wear або Xiaomi Wear Lite з App Store, Google Play або App Gallery і прывязваеце картку Mastercard Белаграпрамбанка. Вы можаце аплачваць вашыя пакупкі, пакінуўшы кашалёк і карткі дома!
Нагадваем, што аформіць картку Mastercard Белаграпрамбанка можна непасрэдна ў мабільным дадатку Белаграпрамбанка.
Падрабязнасці і інструкцыя па падключэнні карткі - на сайце Белаграпрамбанка і на сайце mastercard.by.