Рабіць добрыя справы разам з Белаграпрамбанкам лёгка!
У рамках праекта з дабрачынным фондам "Дакрананне да жыцця" ў кастрычніку 2020 года ААТ "Белаграпрамбанк" сумесна з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard і кампаніяй ТАА "ТУССОН" былі ўстаноўлены спецыяльныя тэрміналы па прыёме дабрачынных плацяжоў.
Дзякуючы дабрачынным тэрміналам з дапамогай любой бескантактнай банкаўскай карткі, а таксама іншых спосабаў бескантактнай аплаты, такіх як плацежнае кольца, зьвязак ключоў, смартфон, бранзалет, разумны гадзіннік, можна адным дотыкам пералічыць на лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі фіксаваную суму ахвяравання - 5 беларускіх рублёў.
На гэты момант устаноўлены тры такія дабрачынныя тэрміналы:
![У будынку Рэгіянальнай дырэкцыі па г. Мінску ААТ "Белаграпрамбанк" на вул. Раманаўская слабада, 8](/upload/sprint.editor/ec1/btcrrlukpkew9060jaeps0qqxdl1lsl3/1f41898344959217bc7e302a2c7a13da.jpg)
![У Нацыянальным аэрапорце "Мінск"](/upload/sprint.editor/7aa/dsozx0knocjmf3381b87xuwdlddfl2ou/ba1a5e9d8c5288efc3605d0c632562cc.jpg)
![У Цэнтры банкаўскіх паслуг №202/45 у г. Віцебск, вул. Чкалава, 35, (гіпермаркет Green)](/upload/sprint.editor/c40/73ssvf2n39qyjbr1n189t05fq7jbbg70/58eaae81206dca8dd434d32a89dddaf5.jpg)
ААТ "Белаграпрамбанк" доўгі час супрацоўнічае з дабрачынным фондам "Дакрананне да жыцця". У рамках гэтага супрацоўніцтва банк сумесна з міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard выпускае дабрачынную плацежную картку "Дакрананні", а таксама выступае ў якасці Генеральнага партнёра Сусветных Гульняў Пераможцаў для дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні.