Фестываль «Вытокi» пры ўдзеле Белаграпрамбанка прайшоў у Навагрудку
18 чэрвеня рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль “Вытокi. Крок да Алiмпу» пры актыўным удзеле Белаграпрамбанка прайшоў у адным са старажытных гарадоў Беларусі - у Навагрудку. Як і ў папярэдніх гарадах фестывалю - Рэчыцы і Століне - банк падарыў жыхарам і гасцям горада сапраўднае свята, весялосць і выдатны настрой.
Белаграпрамбанк каля 10 гадоў з'яўляецца Генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Ніводнае спартыўна-масавае мерапрыемства НАКа не праходзіць без удзелу фінансавай установы, бо ў абедзвюх арганізацый адна місія: развіццё спорту ў краіне, падтрымка маладых спартсменаў, прасоўванне здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.
На фестывалі Белаграпрамбанк арганізаваў сваю зону актыўнасцей для маленькіх наведвальнікаў «Вытокаў». Юныя госці мерапрыемства на пляцоўцы банка, якая размясцілася ў самым эпіцэнтры фестывалю, у цені дрэў маляўнічага гарадскога парка, маглі атрымаць картку ўдзельніка, прайсці ўсе лакацыі квэста і, вядома, атрымаць за сваю актыўнасць салодкія прызы і брэндаваныя сувеніры ад банка - спартыўныя заплечнікі, папсокеты, кашалькі, стыкерпакі, шары.
Ніводны ўдзельнік не сышоў без падарункаў і выдатнага настрою. Традыцыйна наведвальнікі зоны актыўнасцей банка змаглі паўдзельнічаць у конкурсах, завадных танцах, зрабіць фатаграфію з пацешным Агрыкам на памяць, а таксама атрымаць маляўнічы малюнак у выкананні мастака па аквагрыме.
Наталля Аржанік, начальнік Упраўлення маркетынгу і грамадскіх сувязей ААТ «Белаграпрамбанк», у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» адзначыла:
- Белаграпрамбанк на правах Генеральнага спонсара НАК Беларусі ў чарговы раз, цяпер ужо ў гістарычным горадзе Навагрудку, арганізаваў сваю спартыўна-забаўляльную лакацыю. І дзецям, і бацькам тут будзе весела і цікава, бо на пляцоўцы банка - і конкурсы, і танцы, і віктарыны, і кансультацыі па фінансавых прадуктах і паслугах.
Побач з лакацыяй банка працавалі кансультанты Цэнтра банкаўскіх паслуг № 425 у г. Навагрудку Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», якія расказвалі гасцям фестывалю аб прадуктах і сэрвісах Белаграпрамбанка.
Наступны этап фестывалю пройдзе ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Чакаем усіх жадаючых на спартыўна-забаўляльнай пляцоўцы нашага банка!
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са свята ў Навагрудку.