Уручылі ключы ад кватэры першаму пераможцу рэкламнай гульні «Юбілейны ўраджай прызоў»!
Рэкламная гульня «Юбілейны ўраджай прызоў» прыносіць першы шчодры плён - у першым розыгрышы 11 чалавек атрымалі прызы ад Белаграпрамбанка! Галоўны прыз - аднапакаёвая кватэра ў Мінску - дасталася жыхарцы г.Чашнікі Віцебскай вобласці. З радасцю дзелімся эмоцыямі пераможцы.
Нагадаем, што першай пераможцай рэкламнай гульні "Юбілейны ўраджай прызоў" стала Махрова Наталля Міхайлаўна з Віцебскай вобласці. Укладчыца доўга не магла паверыць, што выйграла кватэру ў сталіцы. І вось прыехала на ўзнагароджанне ў Мінск, убачыла свой прыз і не змагла стрымаць радасныя эмоцыі.
- Аформіла ўсяго адзін ўклад у банку і, вядома, не думала, што выйграю - а тут такая ўдача, - распавяла Наталля Міхайлаўна. - Калі пачула па тэлевізары, што выйграла, доўга не магла прыйсці ў сябе. Патэлефанавала сыну, ён якраз ляцеў у камандзіроўку, і дачцэ, яна на адпачынку. І мне ніхто спачатку не паверыў. Перагледзелі выпуск і сапраўды - я выйграла, хоць у маім нумары ўдзельніка адны тройкі і нулі, ніколі не падумала б, што ён стане шчаслівым.
Планы на новую кватэру актыўна абмяркоўваюцца ў сям'і укладчыцы банка - яшчэ не прыдумалі, як распарадзіцца новым жыллём. А пакуль гульня працягваецца, дзеці Наталлі Махровай таксама вырашылі выпрабаваць свой поспех - аформілі ўклады ў Белаграпрамбанку.
Ключы ад новай кватэры ў прэстыжным раёне сталіцы "Мінск-Мір" укладчыцы Наталлі Махровай уручыў намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця рознічных прадуктаў ААТ "Белаграпрамбанк" Ігар Сукора:
- Гледзячы на шчаслівыя ўсмешкі і радасць пераможцаў, сам адчуваеш магутныя станоўчыя эмоцыі! Мы вельмі рады за нашых укладчыкаў. Канешне, у першую чаргу за пераможцу, які выйграў кватэру ў Мінску. Але таксама за тых, хто атрымаў грашовыя заахвочвальныя прызы па 3000 беларускіх рублёў, а іх 10 чалавек.
Таксама прадстаўнік банка падкрэсліў, што рэкламная гульня працягваецца і на коне яшчэ дзве кватэры ў Мінску і 20 заахвочвальных грашовых прызоў. У жадаючых прыняць удзел у рэкламнай гульні Белаграпрамбанка "Юбілейны ўраджай прызоў" ёсць такая магчымасць. Умовы вельмі простыя. Па 30 жніўня 2021 года трэба размясціць у банку безадзыўны ўклад на суму не менш за 2000 беларускіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 365 дзён або на суму не меншую за 1000 долараў ЗША, 1000 еўра, 75 000 расійскіх рублёў тэрмінам захоўвання ад 185 дзён.
- Белаграпрамбанк імкнецца рабіць усё, каб кліентам было зручна з банкам і камфортна. Таму ў год свайго 30-годдзя менавіта банк дорыць падарункі кліентам і такім чынам клапоціцца аб паляпшэнні іх дабрабыту. І нам вельмі прыемна атрымліваць добрыя водгукі і падзяку ад кліентаў. Так мы разумеем, што банк на правільным шляху і што нам давяраюць, - падкрэсліў Ігар Сукора.
Тыя, хто яшчэ не паспеў аформіць уклад у Белаграпрамбанку, змогуць гэта зрабіць да 30 жніўня. Наступныя розыгрышы прызоў адбудуцца 11 жніўня і 3 верасня 2021 года ў прамым эфіры на тэлеканале "РТР-Беларусь" у 21:00.
З поўнымі правіламі рэкламнай гульні "Юбілейны ўраджай прызоў" можна азнаёміцца на сайце Банка або даведацца падрабязнасці па тэлефоне 136.
Збірайце свой ураджай прызоў разам з Белаграпрамбанкам!