Запрашаем на прэс-канферэнцыю з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка
Паважаныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі!
Запрашаем вас прыняць удзел у прэс-канферэнцыі з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 24 сакавіка 2022 года ў прэс-цэнтры БелТА па адрасе: г. Мінск, вул. Энгельса, 30, к.303.
Пачатак а 10.00.
"Стартап-марафон" праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.
Мэтай "Стартап-марафону" з'яўляецца пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе.
Найлепшыя праекты будуць заахвочаны грашовымі прызамі, а таксама атрымаюць магчымасць экспертнай і фінансавай падтрымкі з боку партнёраў конкурснай праграмы.
Галоўны прыз "Стартап-марафону" - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!
Спікерамі прэс-канферэнцыі выступяць:
- Дзмітрый Прымак, начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк",
- Дзмітрый Крупскі, начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь,
- Дзяніс Каржыцкі, дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду,
- Дзяніс Сільчанка, кіраўнік па інвестыцыях і праграме «Іскра» аддзела ўпраўлення навукова-тэхнічных інавацый «Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка»,
- Юлія Башко, старшыня Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў.
Акрэдытацыя СМІ абавязковая.
Зарэгістравацца можна па тэлефонах: (017) 350-44-47, (044) 583-84-04 (Viber, Telegram), па электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БелТА.
Электронныя заяўкі сапраўдныя толькі пасля атрымання пацверджання прэс-цэнтра.