Саюз жанчын ААТ "Белаграпрамбанк" зноў дапамагае ўрачам
Адміністрацыя і супрацоўнікі ДУ “Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ім. П.М.Машэрава» выказалі шчырую падзяку калектыву і Саюзу жанчын ААТ «Белаграпрамбанка» за ўвагу да працы медыцынскага персаналу шпіталя і матэрыяльную падтрымку медустановы.
У падзячным лісце шпіталя ў адрас банка і Саюза жанчын банка гаворыцца аб тым, што любая падтрымка ў гэтыя складаныя часы пандэміі дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці, клапаціцца аб здароўі пацыентаў і ратаваць чалавечыя жыцці.
Сёння распаўсюджванне віруса ў нашай краіне дзякуючы актыўнай працы медыкаў стрымліваецца, а колькасць пацыентаў, якія шчасліва вылечыліся ад віруса, няўхільна расце. Важна разумець і памятаць, што за гэтымі дасягненнямі стаяць самаадданыя лекары, якія змагаюцца за жыцці людзей, працуюць у зменах па 12-14 гадзін.
Саюз жанчын ААТ "Белаграпрамбанк" у чарговы раз пералічыў на рахунак ДУ "Рэспубліканскі клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай айчыннай вайны ім. П.М.Машэрава» 3000 беларускіх рублёў у рамках акцыі ГА «БСЖ» «Марафон падтрымкі». Актывам Саюза жанчын Белаграпрамбанка на пастаяннай аснове арганізуецца збор сродкаў для аказання дабрачыннай дапамогі рэгіянальным медыцынскім установам - мясцовым раённым і гарадскім бальніцам.
Беларускія медыкі працягваюць працу ў напружаным рэжыме. І сёлета сваё прафесійнае свята яны будуць адзначаць на фоне эпідэміі каранавіруса.
У гэты няпросты для ўсёй краіны час асабліва яскрава выявіліся прафесіяналізм медыкаў, іх надзейнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. Знаходзячыся на перадавым краі барацьбы з небяспечнай інфекцыяй, яны пацвярджаюць адданасць абранай прафесіі, дэманструюць найлепшыя чалавечыя якасці.
Дзякуем усім медыцынскім работнікам за сумленнае служэнне сваёй справе, вернасць свайму абавязку і слову высокай клятвы. Жадаем удачы і поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту!
З надыходзячым святам! З Днём медыцынскага працаўніка!
Аб'яднаная арганізацыя ААТ "Белаграпрамбанк" ГА "БСЖ"