Крэдыт «Стабілізацыйны» на фінансаванне інвестыцыйнай дзейнасці суб'ектаў МСП
Паважаныя кліенты - суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва!
Калі ваш бізнес звязаны з экспартам або імпартазамяшчэннем, ААТ «Белаграпрамбанк» сумесна з ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» прапануе выкарыстаць новы крэдытны прадукт «Стабілізацыйны», які прадугледжвае фінансаванне інвестыцыйнай дзейнасці ў беларускіх рублях пад 7,5 працэнта гадавых тэрмінам да 5 гадоў.
Фінансаванне прадастаўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, мікра- і малым арганізацыям, суб'ектам сярэдняга прадпрымальніцтва, якія адносяцца:
да «экспартаарыентаваных» -
- маюць дзейны экспартны кантракт;
- маюць аб'ём экспартнай выручкі ў замежнай валюце ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг (без уліку ПДВ) за 3 папярэднія месяцы не менш за 30% ад агульнага аб'ёму выручкі (без уліку ПДВ) і гарантуюць паступленне экспартнай выручкі ў замежнай валюце па заключаных экспартных кантрактам у названым аб'ёме на перыяд фінансавання;
або да «імпартазамяшчальных» -
маюць выручку ад рэалізацыі вырабленых тавараў (без уліку ПДВ) за 6 папярэдніх месяцаў па таварных пазіцыях, указаных у Пераліку Банка развіцця, у аб'ёме не менш як 50 працэнтаў ад агульнага аб'ёму выручкі (без уліку ПДВ) і гарантуюць паступленне выручкі па названых таварных пазіцыях у названым аб'ёме на перыяд фінансавання (Пералік Банка развіцця складзены ў адпаведнасці з ТН ЗЭД ЕАЭС).
Падрабязней пра ўмовы крэдытавання можна даведацца па тэлефоне Кантакт-цэнтра банка 136.
Пашырайце магчымасці бізнесу разам з Белаграпрамбанкам!