Фестываль «Вытокi» пры ўдзеле Белаграпрамбанка прайшоў у Століне
У мінулыя выхадныя рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль «Вытокi. Крок ды Алiмпу» прайшоў у адным з выдатных гарадоў Палесся - у горадзе Століне. Белаграпрамбанк на правах Генеральнага спонсара Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, пад эгідай якога праходзіць фестываль, прыняў актыўны ўдзел у святочным мерапрыемстве.
Па традыцыі ў рамках рэспубліканскага фестывалю Белаграпрамбанк арганізаваў сваю зону актыўнасцей для дзяцей. Юныя госці свята на лакацыі банка змаглі пакатацца на гіраскутэрах, патрэніравацца ў кідках па баскетбольным кольцы, паўдзельнічаць у займальных конкурсах, фінансавай віктарыне, танцавальным флэшмобе пад гукі завадной, рытмічнай музыкі і, вядома, за ўдзел атрымаць падарункі і прызы ад банка.
Увесь дзень гасцей свята на лакацыі банка забаўлялі крэатыўны вядучы і казачны персанаж Агрык - сімвал Дзіцячай ашчаднай праграмы "Расці вялікі!", працаваў мастак па аквагрыме. Сфатаграфавацца з пацешным маскотам і правесці прыемна і карысна час на пляцоўцы банка дашлі сотні людзей. Ніхто не сышоў без сувеніраў і салодкіх прызоў.
Мікалай Клімаховіч, начальнік аддзела Рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк", у час спартыўнага свята падкрэсліў:
- Белаграпрамбанк надае вялікую ўвагу не толькі фінансавай пісьменнасці насельніцтва, але і спартыўным праектам. Такія мерапрыемствы, як "Вытокі", дапамагаюць далучаць насельніцтва, асабліва моладзь, да спорту, здаровага ладу жыцця і развівацца ў гэтай галіне.
Наведвальнікі фестывалю падчас мерапрыемства таксама маглі пазнаёміцца з прадуктамі і паслугамі Белаграпрамбанка, паколькі каля фан-зоны банка была арганізавана промастойка з рэкламнай прадукцыяй фінустановы, працавалі кансультанты - спецыялісты па рознічных паслугах.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж са свята ў Століне.