Адбылася прэс-канферэнцыя аб запуску "Стартап-марафону"
24 сакавіка ў прэс-цэнтры Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" для падтрымкі стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне, арганізаванай Белаграпрамбанкам пры ўдзеле партнёраў.
Нагадаем, "Стартап-марафон" рэалізуецца пры ўдзеле партнёраў Белаграпрамбанка - Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.
![Прэс-канферэнцыя з нагоды запуску Рэспубліканскай конкурснай праграмы "Стартап-марафон" Белаграпрамбанка адбылася ў прэс-цэнтры БелТА](/upload/sprint.editor/181/mdpujhnf9sp8r1gk0i9cuap0r5n03823/_D0_BA_D0_BE_D0_BD_D1_84_D0_B5_D1_80_D0_B5_D0_BD_D1_86_D0_B8_D1_8F_1.jpg)
Спікерамі прэс-канферэнцыі выступілі начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" Дзмітрый Прымак, начальнік упраўлення эканомікі інавацыйнай дзейнасці Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крупскі, дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзяніс Каржыцкі, кіраўнік па інвестыцыях і праграме "Іскра" аддзела ўпраўлення навукова-тэхнічных тэхналогій Кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку» Дзяніс Сільчанка, старшыня Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Юлія Башко.
Як адзначыў Дзмітрый Прымак, Белаграпрамбанк праводзіць гэтае мерапрыемства ў рамках сваёй комплекснай стратэгіі.
- Мы вырашылі прыняць актыўны ўдзел у фарміраванні прадпрымальніцкай экасістэмы Беларусі і ўнесці туды істотны ўклад, аб'яднаўшы нашы намаганні з партнёрамі праекта, якія ўжо шмат зрабілі для гэтага напрамку. З 2019 года мы паэтапна і паступова развіваем сетку цэнтраў прыцягнення Белаграпрамбанка пад брэндам Igrow. Місія заключаецца ў стварэнні ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва ў краіне, каб іх было больш і яны былі больш паспяховыя. Праект Igrow арыентаваны на тых, хто збіраецца стаць прадпрымальнікам. Наша сетка цэнтраў прыцягнення - гэта спосаб данесці да рэгіянальнага бізнэсу тыя тэхналогіі і методыкі, якія шырока выкарыстоўваюцца стартапамі і ўжо апрабаваны. Гэта дапаможа сістэмна і свядома падысці прадпрымальнікам да стварэння і развіцця свайго бізнесу, - падкрэсліў прадстаўнік Белаграпрамбанка.
"Стартап-марафон" накіраваны на тое, каб выявіць крэатыўных прадпрымальнікаў, якія кіпяць ідэямі і хочуць займацца бізнесам, і дапамагчы ім дабіцца поспеху. Мэта конкурсу - пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе.
На пытанне аб значнасці мерапрыемстваў па падтрымцы стартапаў у нашай рэспубліцы прадстаўнік Мінэканомікі Дзмітрый Крупскі адзначыў, што мерапрыемства Белаграпрамбанка падаецца ў прынцыпова новым фармаце, які не мае аналагаў у Беларусі.
- Зыходзячы з таго, што цяпер стаіць задача пошуку тых людзей, якія будуць носьбітамі актуальных бізнес-праектаў, сёння падобныя стартап-марафоны вельмі важныя. Мы разлічваем, што гэты праект стане першай ластаўкай, якая потым на сістэмнай аснове будзе садзейнічаць развіццю стартап-руху ў нашай краіне. На фоне тых узрушэнняў, якія адбываюцца сёння ў свеце, сітуацыя ў гэтай сферы мяняецца, і мы шчыра разлічваем на тое, што развіццё сеткі падтрымкі стартап-руху і малога і сярэдняга бізнесу будзе перафарматавана за кошт, перш за ўсё, уцягвання сюды новых ігракоў. І ў гэтым кантэксце тое, што прапануе Белаграпрамбанк, сапраўды рэвалюцыйна. Банк, аказваючы нефінансавую дапамогу, падтрымлівае стартапы для таго, каб яны ператварыліся ў будучыні ў плацежаздольных кліентаў. Для банкаўскага сектара, паўтаруся, гэта прынцыпова новая бізнэс-мадэль вырошчвання кліентуры, - падкрэсліў спікер.
![Начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" Дзмітрый Прымак расказаў журналістам, што "Стартап-марафон" арыентаваны на стартапы, якія знаходзяцца на рознай стадыі распрацоўкі свайго прадукту.](/upload/sprint.editor/0db/5s5gobxl1u0cua0bgh96ofmxxjvxj3ud/_D0_BA_D0_BE_D0_BD_D1_84_D0_B5_D1_80_D0_B5_D0_BD_D1_86_D0_B8_D1_8F_2_1.jpg)
Конкурсная праграма Белаграпрамбанка будзе працяглай па часе: яна працягнецца з сакавіка па лістапад. Прыём заявак ужо стартаваў. Змагацца за грашовыя прызы і атрымаць экспертную падтрымку змогуць распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій у самых розных сферах дзейнасці - сельскай гаспадарцы, дызайне, культуры, вытворчасці, фінансах.
Удзельнічаць могуць уладальнікі стартап-ідэі (стадыя Pre-Seed), распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій (стадыя Seed) і дзейныя стартапы. Конкурсная праграма таксама будзе праходзіць у тры этапы. Цяпер адкрыты магчымасці для стартапаў на ўзроўні ідэі, для маладых прадпрымальнікаў, якія гараць ідэямі, для выпускнікоў ВНУ. У час адукацыйнага этапа каманды змогуць дэталёва прапрацаваць свае бізнес-ідэі, падрыхтаваць рабочую мадэль бізнес-праекта і распрацаваць бізнес-план. Тыя, хто справяцца з задачай, прымуць удзел у акселерацыйным этапе, арыентаваным на больш сталыя стартапы.
Акселерацыйны этап - гэта магчымасць прапрацоўкі элементаў бізнес-мадэлі для дасягнення фінансавай устойлівасці праекта, падрыхтоўка прэзентацыі праекта да ўдзелу ў фінальнай канферэнцыі пад кіраўніцтвам бізнес-трэкераў. Ён пачнецца з траўня. У ім будуць удзельнічаць стартапы, якія маюць прататыпы або макеты. Яны трапляюць у акселерацыйную праграму шляхам адбору. Плануецца адабраць каля 20 стартапаў.
Фінальным этапам "Стартап-марафону" стане рэспубліканскі "DemoDay", які дасць магчымасць прэзентаваць стартапы перад членамі экспертнай рады, партнёрамі, патэнцыйнымі інвестарамі і атрымаць інвестыцыі на далейшае развіццё стартапа. Гэтая стадыя для стартапаў, якія маюць рабочую бізнес-мадэль, спін-оф прадпрыемстваў. Гэтая частка конкурсу прадугледжвае ў тым ліку магчымасць прыцягнення інвестыцый.
![](/upload/sprint.editor/7e3/mq1kfj5vvxg3s0ymdtc212bc6u5q7jc8/_D0_BA_D0_BE_D0_BD_D1_84_D0_B5_D1_80_D0_B5_D0_BD_D1_86_D0_B8_D1_8F_3.jpg)
Галоўны прыз конкурснай праграмы ад Белаграпрамбанка - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі. У адпаведнасці з фарматам конкурсу партнёры банка таксама могуць утварыць свае намінацыі. Напрыклад, як адзначыў падчас прэс-канферэнцыі кіраўнік па інвестыцыях і праграме "Іскра" аддзела ўпраўлення навукова-тэхнічных інавацый "Кампаніі па развіццю індустрыяльнага парку" Дзяніс Сільчанка, на дадзены момант індустрыяльным паркам распрацоўваецца ўласная намінацыя для ўдзельнікаў "Стартап-марафону", аб якой будзе аб'яўлена ўжо ў бліжэйшы час.
Найбольш перспектыўныя стартапы атрымаюць фінансавую і галіновую падтрымку для развіцця і маштабаванні. Удзел у конкурсе дасць удзельнікам магчымасці для павышэння як эканамічнай граматнасці, так і ўзроўню прадпрымальніцкай кампетэнтнасці.
На пытанне журналістаў аб тым, якія інавацыйныя стартапы зараз найбольш запатрабаваны, спікеры адказвалі аднагалосна - у сферы вытворчасці. Старшыня Асацыяцыі трэкераў і бізнес-кансультантаў Юлія Башко акцэнтавала, што асаблівую актуальнасць сёння набываюць распрацоўкі, праекты, напрыклад, у сферы медыцыны. Спікер таксама падкрэсліла, што «асацыяцыя дапамагае стартапам на этапе фармавання ідэі, калі прадпрымальніку важна зразумець, ці патрэбна гэтая ідэя. І нават на этапе, калі яшчэ няма прадукта, трэкеры аператыўна дапамагаюць праверыць усе пастаўленыя гіпотэзы і знайсці таго, хто заплаціць за дадзены прадукт».
Паважаныя стартапы, нагадаем, што для ўдзелу ў конкурснай праграме вам трэба скачаць заяўку на сайце Белаграпрамбанка, запоўніць яе і адправіць на электронны адрас startup@belapb.by, а потым чакаць званка ад арганізатараў.
Падрабязнасці можна даведацца на старонцы конкурсу ці па тэлефоне +375 29 608-23-07.