Новыя магчымасці інтэрнет-эквайрынгу ад Белаграпрамбанка
Паважаныя кліенты!
Паведамляем вам аб тым, што кліенты, падключаныя да паслугі інтэрнет-эквайрынгу Белаграпрамбанка, цяпер могуць прымаць аплату за тавары (работы, паслугі) на сваіх інтэрнет-рэсурсах па картках плацежнай сістэмы "Мір" у беларускіх рублях.
Прыём плацяжоў па картках плацежнай сістэмы "Мір" магчымы праз наступных правайдэраў электронных плацяжоў:
- ТАА "Вэб Пэй" – WebPay,
- ТАА «Кампанія Электронных Плацяжоў «АСІСТ» - ASSIST,
- ТАА «ІкамЧардж» – bePaid.