Перамога Белаграпрамбанка на Міжбанкаўскім турзлёце - 2022
24-26 чэрвеня на базе філіяла ТАК «Высокі бераг» (Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён) прайшоў XVII Рэспубліканскі турыстычны злёт банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі звыш 500 чалавек, аб'яднаных у 21 каманду, кожная з якіх прадстаўляла банк або фінансавую арганізацыю.
Старт выступленню каманды ААТ «Белаграпрамбанк» на турзлёце дала старшыня Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Наталля Мармузевіч у рамках пазазаліковага конкурсу сярод кіраўнікоў каманд «Стральба з лука».
Пасля гэтага ўсе каманды адправіліся да галоўнай сцэны на творчы пазазаліковы конкурс-прадстаўленне каманд. Візітка каманды нашага банка, якая прайшла пад дэвізам «Мы - беларусы, і нам ёсць чым ганарыцца!», заваявала прыз у намінацыі «Мы разам».
Субота выдалася максімальна насычанай на спартыўныя спаборніцтвы і конкурсы. Дзень пачаўся з пазаліковага конкурсу на лепшую страву, прыгатаваную на вогнішчы, і яго творчай абароны з тэатралізаванай пастаноўкай «Сватаўства ў беларускай Слабадзе». У гэтым конкурсе са стравай «Шэфталья. Шлях з варагаў у грэкі» банк заваяваў перамогу ў намінацыі «Самая апетытная страва».
Спартыўнае арыентаванне падарыла жорсткую канкурэнцыю, напружанае чаканне, складаны маршрут з трыма пікетамі і пераканаўчае выступленне нашых спартсменаў: яны ні разу не збіліся са шляху, упэўнена прайшоўшы «лясную гонку» з другім часам. У тэхніцы воднага турызму сёлета нашым спартоўцам не было роўных. Толькі 5 секунд штрафу, самы хуткі час праходжання дыстанцыі - і наш дуэт на байдарцы на 1-м месцы!
У тэхніцы веласіпеднага турызму (фігурнае ваджэнне) спартсмены Белаграпрамбанка, якія не пакінулі сапернікам шанцаў год таму, і на гэты раз прадэманстравалі свой высокі клас: толькі невялікі штраф на адным з элементаў фігурнага ваджэння не дазволіў камандзе апынуцца вышэйшым за 3-е месца. У конкурсе на самую папулярную публікацыю пра турзлёт на асабістых старонках у Instagram у намінацыі «Самая арыгінальная публікацыя» перамогу атрымаў Віктар Багдановіч.
Кульмінацыяй усяго турзлёту, безумоўна, стала перацягванне каната. Непераможная на працягу апошніх сямі гадоў каманда нашага банка атрымала чарговую яскравую перамогу як у падгрупе сістэмна значных банкаў, так і сярод усіх каманд-удзельніц.
Завяршыўся конкурсны дзень аглядам палатачнага гарадка, у рамках якога творчая трупа Белаграпрамбанка паказала міні-спектакль па матывах беларускага фальклору «Вяселле Яся і Яніны». І тут - таксама 1-е месца!
А вось і галоўныя вынікі: па выніках турыстычнага злёту каманда Белаграпрамбанка ў агульнакамандным заліку групы «А» (сістэмна значныя банкі рэспублікі) заваявала I месца!
У жніўні каманда Белаграпрамбанка прадставіць Банкаўска-фінансавы прафсаюз на VIII Рэспубліканскім турыстычным злёце прафсаюзаў на прызы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.