Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Узнагароды для найлепшых працоўных калектываў Белаграпрамбанка

    28.03.2022

    У сакавіку 2022 года адбылося ўзнагароджанне лепшых працоўных калектываў Вілейскага раёна Мінскай вобласці Пераходным Сцягам, а таксама занясенне арганізацый і іх работнікаў на раённую Дошку гонару. Сярод дастойных калектываў - Цэнтр банкаўскіх паслуг нумар 539 г.Вілейка Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ "Белаграпрамбанк".

    Адпаведнае рашэнне аб узнагароджанні працоўных калектываў прынята Прэзідыумам раённага савета дэпутатаў Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.

    Нам прыемна паведаміць, што Цэнтр банкаўскіх паслуг №539 г.Вілейка Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» на чале з кіраўніком Абрамавым Сяргеем Уладзіміравічам узнагароджаны Пераходным Сцягам і занясеннем на Дошку гонару за высокія вытворчыя дасягненні і прафесійны ўклад у развіццё Вілейскага раёна. Дарэчы, у 2017 годзе гэты ЦБУ Белаграпрамбанка таксама быў удастоены высокіх узнагарод Вілейскага раённага выканаўчага камітэта. Па словах кіраўніка ЦБУ, падобныя ўзнагароды вельмі цешаць і стымулююць да яшчэ больш прадуктыўнай і ўпартай працы.

    На здымку працоўны калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг №539 г.Вілейка Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»
    На здымку працоўны калектыў Цэнтра банкаўскіх паслуг №539 г.Вілейка Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»

    - Дадзеная ўзнагарода - уручэнне дыплома, пераходзячага сцяга і занясенне калектыву на раённую Дошку гонару - выклікала яркія станоўчыя эмоцыі ў калектыву і прынесла ўсведамленне таго, што гэта з'яўляецца прызнаннем на ўзроўні раёна ўкладу кожнага работніка ЦБУ ў агульны вынік, - падкрэслівае начальнік ЦБУ № 539 Сяргей Абрамаў. - Мы будзем старацца і далей трымаць гэтую высокую планку ў працы, каб даказаць, што Белаграпрамбанк па праве з'яўляецца лепшым у сферы гандлю, грамадскага харчавання, банкаўскай дзейнасці, дзейнасці страхавання, словам, банкам "нумар адзін" у рэгіёнах.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць