Новы ўзровень супрацоўніцтва Белаграпрамбанка і Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
25 сакавіка бягучага года падпісана Дарожная карта ўзаемадзеяння паміж ААТ "Белаграпрамбанк" і УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" на 2022 год, якая дае новы імпульс супрацоўніцтву дзвюх устаноў у плане эфектыўнай бізнес-адукацыі студэнцкай моладзі.
У Белаграпрамбанку створана экасістэма па прыцягненню і адаптацыі моладзі ў банку. Падпісанне Дарожнай карты ўзаемадзеяння з адным з вядучых эканамічных універсітэтаў краіны - гэта сур'ёзны крок у развіцці дадзенага кірунку.
Максім Басалыга, намеснік дырэктара Цэнтра па рабоце з персаналам ААТ "Белаграпрамбанк", падчас падпісання дакумента ў прывітальным слове адзначыў, што "банк бачыць у такім супрацоўніцтве практычную карысць, таму што акрамя камплектавання кваліфікаванымі кадрамі, набываецца новы вопыт і зарад энергіі ад моладзі".
Намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Надзея Калаева і першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Алена Кірэева паставілі подпісы пад дакументамі, паклаўшы пачатак узаемавыгаднаму і ўзаемацікаваму праекту.
«Белаграпрамбанк - важны стратэгічны партнёр, гэта наш заказчык кадраў, - расказала ў прывітальным слове Алена Кірэева. - Мы разлічваем, што падпісанне Дарожнай карты адзначыць новую прыступку ў развіцці і ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Такая інтэграцыя навукі, адукацыі і банкаўскага бізнэсу – перспектыўны кірунак і для нашага ўніверсітэта, і для іншых ВНУ краіны».
Надзея Калаева, уручаючы сімвалічны памятны гравертон, адзначыла: «Калі я ўспамінаю сябе ў студэнцкія часы, то разумею, што не хапала магчымасці прымяніць веды на практыцы. Цяпер банк стварае для студэнтаў такія магчымасці. Дарожная карта ўзаемадзеяння паміж Белаграпрамбанкам і эканамічным універсітэтам, якая сёння падпісана, уключае мерапрыемства па стварэнні навуковай лабараторыі. Для сучаснага банка важна адпавядаць часу, таму мы робім стаўку на моладзь. Упэўнена, што сімбіёз маладосці і крэатыву студэнтаў БДЭУ і досвед нашага банка разам з фінансамі дадуць добры плён».
Адно з ключавых запланаваных мерапрыемстваў, прадугледжаных Дарожнай картай, - арганізацыя на базе ўніверсітэта навуковай лабараторыі для выканання па замове банка навукова-даследчых работ з наступным іх фінансаваннем банкам.
Пляцоўка для стварэння навуковай лабараторыі ўжо ёсць, паколькі ў сакавіку 2021 года ў БДЭУ ўрачыста была адкрыта брэндаваная аўдыторыя Белаграпрамбанка.
Разам з навуковай лабараторыяй будуць таксама арганізоўвацца мерапрыемствы на базе Цэнтраў прыцягнення "Igrow", у тым ліку і для кліентаў банка.
Завяршылася мерапрыемства сустрэчай са студэнтамі. Максім Басалыга падрабязна расказаў аб кадравай палітыцы банка, аб магчымасцях праходжання практыкі і асаблівасцях пачатку кар'еры ў адным з вядучых банкаў краіны. Студэнты актыўна ўключыліся ў дыялог, задаючы пытанні аб дзейнасці банка ў цэлым, аб перспектыўных для моладзі напрамках дзейнасці.
Пачатак пакладзены - пара прыступаць да актыўных дзеянняў! Сістэма працы з інавацыямі, створаная ў банку, гатова да новых ідэй і прапаноў.
Фота прадстаўлена агенцтвам "Мінск-навіны"