Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Фестываль сыру адбыўся пры ўдзеле Белаграпрамбанка

    29.06.2022

    У мінулыя выхадныя для наведвальнікаў Батанічнага сада Мінска пры падтрымцы Белаграпрамбанка прайшоў сырны фестываль. Тры сонечныя дні праляцелі на адным дыханні – гасцям фестывалю было смачна, карысна, займальна, нянудна і прыемна. Тут сабе знайшлі занятак і дарослыя, і дзеці.

    Дарослыя наведалі выставу-кірмаш крафтавых сыроў ад фермераў і буйных вытворчасцей, прадэгуставалі і змаглі набыць навінкі ад вядучых прадпрыемстваў сыра-малочнай галіны. Для дзяцей была арганізавана маса забаўляльных мерапрыемстваў: інтэрактыўныя праграмы з аніматарамі, прыгатаванне сырных салат пад кіраўніцтвам вопытных кухараў, конкурсы, квэсты з прызамі і выдатнымі падарункамі.

    Белаграпрамбанк не выпадкова выступіў генеральным партнёрам фестывалю - так фінустановы падтрымлівае пачынанні сялянска-фермерскіх гаспадарак і стараецца папулярызаваць іх прадукцыю, у прыватнасці тавары фермераў-сырадзелаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вырабам разнастайных сыроў. Спадзяемся, што ў наступным годзе ўдзельнікаў фестывалю будзе яшчэ больш і на выставе будзе прадстаўлена яшчэ больш сыру, такога карыснага і смачнага, незаменнага прадукта харчавання.

    Фестываль сыру скончыўся, а прыемны смак ад свята застаўся. Паказваем, як гэта было.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць