Аб падаўжэнні тэрміна дзеяння картак
Паважаныя трымальнікі картак ААТ «Белаграпрамбанк»!
Для вашай зручнасці банк прыняў рашэнне аўтаматычна падоўжыць тэрміны дзеяння картак, якія заканчваюцца, пачынаючы з чэрвеня 2022 года і далей, за выключэннем крэдытных, студэнцкіх, дэпазітных, віртуальных, дадатковых (выпушчаных на іншую асобу), карпаратыўных, а таксама неперсаналізаваных картак міжнароднай плацежнай сістэмы. VISA. Такім чынам, перавыпускаць такія карткі не патрабуецца, і вы зможаце карыстацца сваёй карткай нават пасля тэрміна, указанага на ёй.
Звяртаем увагу, што пры аплаце пакупак у анлайн-крамах і запаўненні рэквізітаў вам неабходна ўводзіць той месяц і год, які пазначаны на картцы.
Аперацыі, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем указаных картак за мяжой, могуць быць адхілены замежнымі банкамі. Для здзяйснення аперацый на замежных рэсурсах, рэкамендуем
вам выпусціць бясплатную віртуальную картку ў нашым мабільным дадатку.
Для здзяйснення аперацый за мяжой рэкамендуем выкарыстоўваць іншую карту, тэрмін дзеяння якой не мінуў. Пры адсутнасці ў вас такой карты раім звярнуцца ў банк для яе афармлення.
Таксама інфармуем, што паслуга SMS-апавяшчэння, якая прадастаўляецца па картках з падоўжаным тэрмінам дзеяння, таксама будзе аўтаматычна прадоўжана.