25 сакавіка 2022 г. адбыўся гадавы Агульны сход акцыянераў ААТ "Белаграпрамбанк"
Сход зацвердзіў справаздачу праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці банка за 2021 год, адзначыўшы наступнае:
- па выніках працы ў 2021 годзе прыбытак банка склаў 67,6 млн. рублёў, павялічыўшыся на 3,4% да ўзроўню папярэдняга года;
- чыстыя працэнтныя даходы (263,1 млн. рублёў) і чыстая працэнтная маржа (2,2%) склаліся ніжэйшыя за мінулагодні ўзровень з прычыны істотнага падаражэння прыцягнутых сродкаў кліентаў як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце;
- сума чыстых камісійных даходаў, якія з'яўляюцца асноўнай крыніцай непрацэнтных даходаў, за мінулы год склала 200,9 млн. рублёў, павялічыўшыся амаль на 23% у адносінах да мінулага года.
Па стане на 1 студзеня 2022 г. дастатковасць нарматыўнага капіталу банка склала 15,992%, пры ўсталяваным Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь нарматыўным значэнні 12,5% (з улікам кансервацыйнага буфера).
З улікам заключэння Рэвізійнай камісіі сходам зацверджана гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць і прынята рашэнне аб размеркаванні прыбытку і выплаты дывідэндаў за 2021 год. Пачатак выплаты дывідэндаў - з 19 мая 2022 года.
Сходам акцыянераў таксама выбраны новыя склады Назіральнай рады і Рэвізійнай камісіі ААТ «Белаграпрамбанк».