Белаграпрамбанк запрашае да ўдзелу ў "Стартап-марафоне"
З 1 сакавіка 2022 года стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў Рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ "Белаграпрамбанк" "Стартап-марафон". Пазмагацца за грашовыя прызы і атрымаць экспертную падтрымку змогуць распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій у самых розных сферах дзейнасці - сельскай гаспадарцы, дызайне, культуры, вытворчасці, фінансах і інш.
"Ад ідэі да паспяховага стартапа!" - пад такім дэвізам у Беларусі пройдзе Рэспубліканская конкурсная праграма Белаграпрамбанка "Стартап-марафон". Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне, у якім могуць прыняць удзел як пачынаючыя ўладальнікі стартап-ідэі, так і дзейныя стартапы Беларусі.
У чым ідэя "Стартап-марафону"?
Фармат правядзення конкурснай праграмы прадугледжвае механізм трансфармацыі інавацыйных ідэй у практычна рэалізуемыя і паспяховыя бізнес-праекты з далейшай кааперацыяй з карпаратыўнымі кліентамі Белаграпрамбанка.
Конкурсная праграма будзе праходзіць у тры этапы.
У рамках адукацыйнага этапа каманды змогуць дэталёва прапрацаваць свае бізнес-ідэі, падрыхтаваць рабочую мадэль бізнес-праекта і распрацаваць бізнес-план. Тыя, хто справяцца з задачай, прымуць удзел у акселерацыйным этапе, арыентаваным на больш сталыя стартапы.
Акселерацыйны этап - гэта магчымасць прапрацоўкі элементаў бізнес-мадэлі для дасягнення фінансавай устойлівасці праекта, падрыхтоўка прэзентацыі праекта да ўдзелу ў фінальнай канферэнцыі пад кіраўніцтвам бізнес-трэкераў.
Фінальным этапам "Стартап-марафону" стане рэспубліканскі "DemoDay", які дасць магчымасць прэзентаваць стартапы перад членамі экспертнай рады, партнёрамі, патэнцыйнымі інвестарамі і атрымаць інвестыцыі на далейшае развіццё стартапа.
Навошта праводзіцца «Стартап-марафон»?
Мэта конкурсу - пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе. "Стартап-марафон" праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.
- Адна з галоўных мэт "Стартап-марафона" - стварыць рэзерв крэатыўных, наватарскі і эканамічна думаючых прадпрымальнікаў, здольных распрацоўваць і рэалізоўваць інавацыйныя і канкурэнтаздольныя праекты ў сучасных умовах, - расказвае начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" і старшыня арганізацыйнага конкурсу «Стартап-марафон» Дмітрый Прымак. - Найбольш перспектыўныя стартапы, на думку экспертаў конкурсу, атрымаюць фінансавую і галіновую падтрымку для развіцця і маштабавання. У цэлым удзел у такім конкурсе дасць удзельнікам выдатныя магчымасці для павышэння як эканамічнай граматнасці, так і ўзроўню прадпрымальніцкай кампетэнтнасці. Для моладзі - гэта новыя знаёмствы, атрыманне кансультацый і ацэнкі іх бізнес-ідэй экспертамі.
Што атрымліваюць удзельнікі "Стартап-марафону"?
Найлепшыя праекты будуць заахвочаны грашовымі прызамі, а таксама атрымаюць магчымасць экспертнай і фінансавай падтрымкі з боку партнёраў конкурснай праграмы.
Галоўны прыз конкурснай праграмы - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!
Запрашаем да ўдзелу ў «Стартап-марафоне»!
Такім чынам, калі вы ўладальнік стартап-ідэі (стадыя Pre-Seed), распрацоўшчык інавацыйных тэхналогій (стадыя Seed) або дзеючы стартап (стадыя Alpha) у напрамках: AgroTech (тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы), Creative (лічбавыя тэхналогіі ў медыя, дызайне і культуры) і інш.), Fintech (фінансавыя тэхналогіі, сэрвісы і электронная камерцыя), TechNet (перадавыя вытворчыя тэхналогіі), рэгіструйцеся і ўдзельнічайце ў Рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ "Белаграпрамбанк" "Стартап-марафон"!
- Вы даведаецеся, як правільна запусціць стартап!
- Бізнес-трэкеры дапамогуць вам правільна пабудаваць бізнес-мадэль і пралічыць эканамічную эфектыўнасць вашага прадукта!
- Вы зможаце прэзентаваць свае праекты інвестарам і атрымаць дадатковыя інвестыцыі!
Як прыняць удзел у «Стартап-марафоне»?
- Скачайце і запоўніце заяўку на ўдзел у Конкурснай праграме.
- Адпраўце запоўненую заяўку на эл. адрас: startup@belapb.by.
- Чакайце званка ад арганізатараў.
Падрабязнасці на старонцы конкурсу ці па тэлефоне +375 29 608-23-07.
Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у "Стартап-марафоне" і новыя прарыўныя ідэі, якія дапамогуць развіццю нашай краіны!