Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве па падтрымцы стартап-руху ў Магілёўскай вобласці

    31.03.2022

    30 сакавіка на базе Цэнтра прыцягнення Igrow у Магілёве ў рамках рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Белаграпрамбанка і Магілёўскага абласнога камітэта адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па развіцці і падтрымцы стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Магілёўскай вобласці.

    На здымку: намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Павел Марыненка і начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" Дзмітрый Прымак падчас падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве па падтрымцы стартап-руху ў Магілёўскім рэгіёне
    На здымку: намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Павел Марыненка і начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ "Белаграпрамбанк" Дзмітрый Прымак падчас падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве па падтрымцы стартап-руху ў Магілёўскім рэгіёне

    Сустрэча прайшла з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама прадстаўнікоў гарадскіх і раённых выканкамаў, кіраўнікоў суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі прадпрымальнікаў Магілёўскай вобласці, прадстаўнікоў ВНУ.

    Тут абмяркоўваліся тэмы ўкаранення новых тэхналогій у эканамічны абарот краіны на прыкладзе сельскай гаспадаркі, стварэння ўмоў для фарміравання кампетэнцый і развіцця маладзёжных ініцыятыў. Ключавой стала тэма падтрымкі стартап-руху як дадатковай магчымасці для развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Магілёўскім рэгіёне. Акрамя таго, казалі аб рэалізацыі практычных кейсаў пачаткоўцаў прадпрымальнікаў у рамках супрацоўніцтва з сеткай Цэнтраў прыцягнення Igrow.

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць