Белаграпрамбанк падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве з Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам
Падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Белаграпрамбанкам і Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам адбылося 31 мая ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». Узаемадзеянне дзвюх арганізацый, замацаванае ў дакуменце, будзе спрыяць актыўнаму развіццю навукова-тэхналагічных стартапаў у рэспубліцы і іх выхаду на міжнародны рынак, у тым ліку на кітайскі.
Кітайска-Беларускі інавацыйны цэнтр (фота дадзенае адміністрацыяй цэнтра)
Пагадненне з Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам дазволіць максімальна пашырыць узаемадзеянне стартапаў і індустрыяльнага парка праз сетку цэнтраў прыцяжэння Igrow Белаграпрамбанка, якіх па ўсёй краіне ўжо налічваецца 36.
Пагадненне аб супрацоўніцтве Белаграпрамбанка з Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам падпісалі начальнік Кіраўніцтва развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак і памочнік гендырэктара Кітайска-Беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» У Пэн
Асноўны пасыл супрацоўніцтва банка і цэнтра заключаецца ў тым, каб беларускія стартапы, праектныя каманды прыходзілі ў цэнтры прыцяжэння Igrow банка са сваімі ідэямі, распрацоўкамі, тэхналагічнымі прадуктамі для абмеркавання і іх далейшай рэалізацыі ў інавацыйным цэнтры, які ў сваю чаргу дасць неабходную інфраструктуру, камплектуючыя, матэрыялы для працы, інвестыцыі для ўвасаблення стартапа ў жыццё.
Пагадненне аб супрацоўніцтве Белаграпрамбанка з Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам падпісалі начальнік Кіраўніцтва развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак і памочнік гендырэктара Кітайска-Беларускага СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» У Пэн Як адзначыў спадар У Пэн, супрацоўніцтва з Белаграпрамбанкам – гэта выдатная ініцыятыва, якая паспрыяе пошуку ў Беларусі таленавітых стартап-праектаў у розных навуковых абласцях.
Белаграпрамбанк падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве з Кітайска-Беларускім інавацыйным цэнтрам
- У Белаграпрамбанка ёсць шырокая сетка цэнтраў прыцяжэння Igrow для бізнесменаў-пачаткоўцаў, ёсць неабходныя ўмовы, што дазваляюць стартапу ад тэорыі перайсці да практыкі і на пачатковым этапе прадуктыўна працаваць з камандай. Мы гатовыя паступальна весці стартапы да ўзроўня адпаведнасці статусу рэзідэнта інавацыйнага цэнтра. Нашая сумесная мэта – стварыць спрыяльны асяродак для інавацыйных стартапаў з магчымасцю выхаду на міжнародны рынак, - расказаў начальнік Кіраўніцтва развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак.
Даведкава. Кітайска-Беларускі інавацыйны цэнтр, які адкрыўся ў канцы 2020 года на тэрыторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень», вядзе працу над стварэннем праграм інкубацыі (для стартапаў, якія пачынаюцца) і праграм акселерацыі – для каманд, якія ўжо гатовыя ўдасканальваць свае распрацоўкі, рабіць першыя продажы, шукаць інвестыцыі. Асаблівай цікавасцю цэнтра карыстаюцца праекты ў галіне электронікі, электроннай камерцыі, машынабудавання, тэлекамунікацыі, новых матэрыялаў, фармацэўтыкі, тонкай хіміі, праекты на аснове штучнага інтэлекта і інш.