1 верасня стартуе рэкламная акцыя Белаграпрамбанка "Заўсёды спатрэбіцца"
У рамках акцыі ў перыяд з 01.09.2021 па 30.11.2021 кліенты, якія аформілі тэрміновы адзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) «Дэпазітная карта» у доларах ЗША ці еўра (на суму не менш за 1000 долараў ЗША або 1000 еўра), атрымліваюць у якасці падарунка брэндаваны набор з лагатыпамі Банка і МПС Mastercard.
Кожны ўдзельнік акцыі можа атрымаць толькі адзін падарунак незалежна ад колькасці Дагавораў, заключаных у перыяд правядзення акцыі. Акцыя можа быць датэрмінова спынена або працягнута загадам Старшыні Праўлення Банка. Інфармацыя аб змяненні тэрмінаў правядзення Акцыі размяшчаецца Банкам на сайце www.belapb.by.