Аб абавязковым абнаўленні Мабільнага інтэрнэт-банкінгу і аб павышэнні мінімальнай версіі для аперацыйнай сістэмы iOS
Паважаныя кліенты!
Інфармуем аб неабходнасці абнаўлення мабільнага дадатку з мэтай павышэння ўзроўню яго бяспекі да версіі Android - 3.33 або iOS - 2.30.
Абноўленыя версіі ўтрымліваюць новы функцыянал па аўтападстаноўцы SMS-кодаў і даданні новых прылад з дапамогай сканавання QR-кода, які павысіць узровень бяспекі карыстальнікаў, каб пазбегнуць сітуацый, звязаных з аўтарызацыяй ашуканцаў у мабільным дадатку.
Для абнаўлення мабільнага дадатку на платформе iOS да названай версіі неабходна наяўнасць аперацыйнай сістэмы iOS версіі 12.0 і вышэй.
Просім загадзя абнавіць версію аперацыйнай сістэмы iOS да 12.0 пры неабходнасці, бо праца на ранейшай версіі пасля вынахаду новай стане недаступнай.
Мабільныя прылады, аперацыйная сістэма iOS якіх не адпавядае новым мінімальным патрабаванням (ніжэй 12/0) і не можа быць абноўлена, не змогуць забяспечыць функцыянаванне мабільнага дадатку банка.
Просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці!