Аб правядзенні Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам тэхналагічных работ 15 верасня 2024 г. з 00:00 да 06:00
Паважаныя кліенты!
Паведамляем, што ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» 15 верасня 2024 года з 00:00 да 06:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы.
У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банка, а менавіта будзе часова адсутнічаць магчымасць:
- прагляду па картках даступнага астатку і здзяйснення ўсіх аперацый аплаты паслуг (уключаючы паслугі АРІП) у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг, USSD-банкінг);
- здзяйснення аперацый пагашэння крэдытнай запазычанасці, папаўнення ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў банка праз сістэму АРІП;
- здзяйснення аперацый у інфакіёсках, банкаматах і арганізацыях гандлю (сэрвісу);
- блакіроўкі/разблакіроўкі, кіравання лімітамі, падключэння / адключэння паслугі SMS-інфармаванне і паслугі 3D-Secure па картках у СДБО (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг); - кіравання паслугай SMS-інфармаванне па аперацыях з карткамі.