Аб правядзенні прамой тэлефоннай лініі
Паважаныя кліенты!
13.03.2025 з 14:00 да 15:00 намеснік старшыні праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» правядзе прамую тэлефонную лінію.
Грамадзяне і юрыдычныя асобы будуць мець магчымасць звярнуцца па нумары тэлефона +375 17 397 83 95 па актуальных для іх пытаннях безнаяўных разлікаў, цэнтралізаванага суправаджэння аперацый рознічнага і карпаратыўнага бізнесу, праектнага кіравання, працэснага кіравання, праграмнага забеспячэння і аўтаматызацыі банкаўскіх аперацый.
Парадак разгляду зваротаў, якія паступаюць у ходзе правядзення прамых тэлефонных ліній, рэгламентаваны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.07.2012 № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».