Аб правядзенні тэхналагічных работ 12 кастрычніка 2024 г. з 00:00 да 06:00 Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам
Паважаныя кліенты!
Паведамляем, што ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" 12 кастрычніка 2024 года з 00:00 да 06:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні Цэнтра. У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў карт банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.
Прыносім прабачэнні за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!