Аб правядзенні тэхнічных работ 12.03.2023 і 13.03.2023
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ 12.03.2023 з 17:00 да 20:00 будзе часова адсутнічаць магчымасць доступу да функцыяналу сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання для юрыдычных асоб («Інтэрнэт-Кліент» і «Мабільны банк») і сэрвісу імгненных. плацяжоў.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ 13.03.2023 з 00:00 да 07:00 будзе часова адсутнічаць магчымасць зверкі спісаў на залічэнне для юрыдычных асоб у сістэме дыстанцыйнага абслугоўвання ("Інтэрнэт-Кліент" і "Мабільны банк") і наступных паслуг для фізічных асоб:
- атрыманне выпіскі па рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці;
- пагашэнне крэдытнай запазычанасці (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- адлюстраванне рэшткаў, атрыманне выпіскі па ўкладных (дэпазітных), бягучых рахунках;
- папаўненне ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- адкрыццё ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- афармленне заявак на выпуск банкаўскай плацежнай карткі;
- афармленне заявак на крэдыт;
- уваход у праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў";
- аплата паслуг і ажыццяўленне аперацый у касах падраздзяленняў банка.
У выпадку датэрміновага завяршэння работ прадастаўленне паслуг кліентам будзе адноўлена раней за вызначаны тэрмін.
Просім прабачэння за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!