Аб правядзенні тэхнічных работ 15.10.2022 з 00:00 да 08:00 13.10.2022
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ 15.10.2022 з 00:00 да 08:00 будзе часова адсутнічаць магчымасць:
- прадастаўлення паслуг дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання для фізічных асоб (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг, USSD-банкінг);
- здзяйснення аперацый пагашэння крэдытнай запазычанасці, папаўнення банкаўскіх плацежных картак, папаўнення ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў банка праз сістэму АРІП;
- здзяйснення ўсіх аперацый у інфакіёсках;
- аплаты паслуг у банкаматах;
- аплата паслуг і ажыццяўленне аперацый у касах падраздзяленняў банка;
- адкрыцця ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў;
- афармлення заявак на выпуск банкаўскай плацежнай карткі;
- афармлення заявак на крэдыт;
- уваходу ў праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў";
- зверкі спісаў на залічэнне ў сістэме дыстанцыйнага абслугоўвання для юрыдычных асоб.
Таксама будзе адсутнічаць магчымасць атрымання SMS-паведамленняў:
- па паслузе "SMS-інфармаванне";
- кодаў пацвярджэння плацяжу ў сістэме дыстанцыйнага абслугоўвання для юрыдычных асоб (Мабільны банкінг).
У выпадку датэрміновага завяршэння работ прадастаўленне паслуг будзе адноўлена раней за гэты тэрмін.
Просім прабачэння за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!