Аб правядзенні тэхнічных работ 25.11.2023 з 00:00 да 08:00
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ 25.11.2023 з 00:00 да 08:00 будзе часова адсутнічаць магчымасць доступу да функцыяналу сістэмы дыстанцыйнага абслугоўвання для юрыдычных асоб («Інтэрнэт-Кліент» і «Мабільны банк»), сэрвісу імгненных. плацяжоў і наступных паслуг для фізічных асоб:
- выкарыстанне сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Мабільны інтэрнэт-банкінг", "Інтэрнэт-банкінг", USSD-банкінг;
- пагашэнне крэдытнай запазычанасці (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- папаўненне ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў (у тым ліку праз сістэму АРІП);
- уваход у праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў";
- аплата паслуг і ажыццяўленне аперацый у касах падраздзяленняў банка;
- здзяйснення ўсіх аперацый у інфакіёсках;
- здзяйснення аплаты паслуг у банкаматах.
Магчымы перапынкі ў накіраванні СМС/Viber паведамленняў з інфармацыяй ад банка па паслугах інфармавання для фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку кодаў пацвярджэння плацяжоў і рэгістрацыйных кодаў.
Таксама будзе часова адсутнічаць магчымасць ажыццяўлення ўсіх аперацый у банкаматах, устаноўленых у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.
У выпадку датэрміновага завяршэння работ прадастаўленне паслуг кліентам будзе адноўлена раней за вызначаны тэрмін.
Просім прабачэння за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!