Аб правядзенні тэхнічных работ з 06:30 да 08:00 08.12.2022
Паважаныя кліенты!
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з правядзеннем тэхнічных работ з 06:30 да 08:00 08.12.2022 будзе часова адсутнічаць магчымасць:
- выкарыстання сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Мабільны інтэрнэт-банкінг";
- прагляду па картках даступнага астатку і здзяйснення ўсіх аперацый аплаты паслуг (уключаючы паслугі АРІП) у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг, USSD-банкінг);
- здзяйснення аперацый пагашэння крэдытнай запазычанасці, папаўнення ўкладных (дэпазітных), бягучых рахункаў банка праз сістэму АРІП;
- здзяйснення ўсіх аперацый у інфакіёсках;
- аплаты паслуг у банкаматах;
- аплаты паслуг АРІП у касах;
- блакіроўкі/разблакіроўкі, кіраванні лімітамі, падлучэнні /адключэнні паслугі SMS-інфармаванне і паслугі 3D-Secure па картках у СДБО (Інтэрнэт-банкінг, Мабільны інтэрнэт-банкінг).
Таксама будзе адсутнічаць магчымасць атрымання Viber/SMS-паведамленняў:
- па паслузе СМС-інфармаванне;
- кодаў пацверджання плацяжу ў Мабільным банкінгу для юрыдычных асоб;
- сеансавага ключа пацверджання плацяжу ў Інтэрнэт-банкінгу для фізічных асоб;
- кодаў для ўваходу ў праграмны комплекс "Электронная гандлёвая пляцоўка банкаў" для фізічных асоб;
- рэгістрацыйных кодаў у Інтэрнэт-банкінгу і Мабільным інтэрнэт-банкінгу для фізічных асоб.
Просім прабачэння за звязаныя з гэтым нязручнасці і прапануем здзейсніць усе важныя аперацыі загадзя!