Аб сучаснай медыякультуры гаварылі ў Белаграпрамбанку
18 лістапада ў цэнтральным апараце ААТ "Белаграпрамбанк" адбылася сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгай Чамаданавай на тэму "Медыякультура і медыяспажыванне ў беларускім грамадстве".
У рамках насычанай размовы ўдалося абмеркаваць актуальныя праблемы і пытанні медыйнага выхавання сучаснай моладзі. Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава падрабязна спынілася на такіх злабадзённых тэмах, як уплыў сацыяльных сетак і месэнджэраў на фарміраванне псіхалогіі паводзін маладых людзей, культуру і выхаванне грамадзян, у тым ліку маладое пакаленне, негатыўныя фэйкавыя навіны як фактар скажэння карціны свету і следства з'яўлення агрэсіі, раз'яднання ў грамадстве.
У Белаграпрамбанку адбылася сустрэча з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгай Чамаданавай на тэму "Медыякультура і медыяспажыванне ў беларускім грамадстве"
- Сёння грамадства практычна жыве ў сетцы Інтэрнэт, спажываючы велізарную колькасць інтэрнэт-інфармацыі ў залежнасці ад пераваг, захапленняў, узросту, сацыяльнага статусу чалавека і г.д. Усё часцей людзі атрымліваюць матэрыялы сродкаў масавай інфармацыі не з экранаў тэлевізара і з друкаванай прэсы, а праз сацыяльныя сеткі і месэнджэры, сайты СМІ, розныя электронныя падпіскі. Кожны год з'яўляецца мноства новых медыярэсурсаў, у тым ліку неафіцыйных, якія аказваюць сур'ёзнае ўздзеянне на фармаванне грамадскай думкі. І тут крыецца асноўная праблема: як вызначыць, дзе аб'ектыўная інфармацыя, а дзе скажоная, дзе рэальныя звесткі, правераныя журналістам, а дзе фэйкавая навіна, мэта якой - імгненны негатыўны эфект, адмоўны грамадскі рэзананс. Важна разумець, што давяраць можна толькі афіцыйнай, а значыць, праверанай, інфармацыі з дакладных крыніц, - распавяла Вольга Чамаданава.
У фармаванні сучаснай карціны свету, як адзначыла спікер, вельмі часта спрабуюць удзельнічаць негатыўна настроеныя блогеры сацыяльных сетак, аўтары тэлеграм-каналаў, якія выкарыстоўваюць дэструктыўную інфармацыю. Нажаль, нярэдка менавіта гэтыя матэрыялы пападаюць да ўвагі нашых грамадзян, спараджаючы інфармацыйны дэзарыенцір і няправільнае тлумачэнне рэальных фактаў і падзей.
Выступленне начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай на тэму "Медыякультура і медыяспажыванне ў беларускім грамадстве"
Вольга Чамаданава падкрэсліла, што сёння важна абарона нацыянальных інтарэсаў у інфармацыйнай сферы. У сувязі з гэтым у рэспубліцы з улікам заканадаўчага вопыту іншых краін быў значна дапрацаваны Закон "Аб сродках масавай інфармацыі", распрацаваны і зацверджаны Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі", распрацоўваюцца палітыкі інфармацыйнай бяспекі, праграмы па развіццю інфармацыйнага выхавання і многім іншым.
- На сёння як ніколі актуальнае пытанне аб неабходнасці стварэння цэнтралізаванай медыйнай пляцоўкі для беларускай моладзі, новых дзіцячых і юнацкіх медыйных праектаў, якія б павышалі культурны і адукацыйны ўзровень падрастаючага пакалення. У інфармацыйнай прасторы Беларусі маладзёжная ніша да гэтага часу не занята, яе трэба ствараць і развіваць. Нажаль, творчасць шматлікіх аўтараў лакальна і вядома толькі вузкаму кругу прыхільнікаў. Сучасным маладым людзям трэба даць магчымасці для ўвасаблення іх медыя-ідэй, якія будуць карысныя грамадству, будуць пачуты і ацэнены людзьмі, дадуць пазітыўную зваротную сувязь і станоўчы эфект, - падкрэсліла ў сваім выступленні Вольга Чамаданава.
У ходзе гутаркі з работнікамі Белаграпрамбанка начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава таксама падзялілася багатым вопытам работы на пасадзе прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, расказала аб складанасцях інфармацыйнай работы ў пандэмійныя часы, аб правах чалавека ў барацьбе з троллінгам, булінгам, недакладнай інфармацыяй і многім іншым.
Фота перададзены Інфармацыйным агенцтвам «Мінск-Навіны»