Аб змяненні ўмоў па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) "1 плюс 1"
ААТ "Белаграпрамбанк" інфармуе пра змяненне з 06.04.2021 умоў прыцягнення грашовых сродкаў фізічных асоб для зноў залючаных дагавораў па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе (дэпазіце) "1 плюс 1".
Так, з указанай даты змяняюцца наступныя ўмовы заключэння новых дагавораў:
у беларускіх рублях:
- сума мінімальнага першапачатковага ўзносу ва ўклад (дэпазіт) у беларускіх рублях складае 20 000 беларускіх рублёў;
- магчымасць папаўнення ўкладу (дэпазіту) для дагавораў, якія заключаюцца ў беларускіх рублях - дапускаецца першыя 335 каляндарных дзён;
- працэнты па ўкладзе (дэпазіце) налічваюцца і выплачваюцца па сканчэнні кожных 15 каляндарных дзён з дня паступлення сумы ўкладу (дэпазіту) на рахунак па ўліку ўкладаў (дэпазітаў).
у доларах ЗША:
- працэнты па ўкладзе (дэпазіце) у доларах ЗША налічваюцца і выплачваюцца штодзённа з дня паступлення сумы ўкладу (дэпазіту) на рахунак па ўліку ўкладаў (дэпазітаў).
Падрабязней з умовамі ўкладу (дэпазіту) можна азнаёміцца тут.