Аб змяненні памеру працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх і расійскіх рублях
ААТ "Белаграпрамбанк" інфармуе аб змяненні з 21.01.2022 памеру працэнтных ставак для новазаключаемых дагавораў па тэрміновых адзыўных банкаўскіх укладах (дэпазітах) "Плюс да магчымасцей" і "Плюс да накапленняў" у беларускіх рублях да 14,0 працэнта гадавых у залежнасці ад тэрміну размяшчэння, а таксама па безадзыўным укладу (дэпазіце) "Плюс да стабільнасці" ў беларускіх і расійскіх рублях да 17,6% і 9,5% гадавых адпаведна ў залежнасці ад тэрміну размяшчэння.
Больш падрабязна з умовамі ўкладу (дэпазіту) можна азнаёміцца тут.