Аб змяненні памеру працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах)
ААТ "Белаграпрамбанк" інфармуе аб змяненні з 18.11.2022 памеру працэнтных ставак для новазаключаемых дагавораў па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) у беларускіх рублях, доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях.
Так, памер працэнтаў па ўкладах (дэпазітах) у залежнасці ад умоў і тэрміну размяшчэння грашовых сродкаў будзе складаць:
- у беларускіх рублях да 16,40 працэнта гадавых;
- у доларах ЗША да 4,00% гадавых;
- у еўра да 3, 10% гадавых;
- у расейскіх рублях да 9,10% гадавых.
Больш падрабязна з умовамі ўкладаў (дэпазітаў) можна азнаёміцца тут.