Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    "АГРА 3.0": склад журы зацверджаны

    22.04.2021

    Скончылася фарміраванне журы Рэспубліканскага адукацыйнага конкурсу па падтрымцы і развіцці моладзевага прадпрымальніцтва "АГРА 3.0", арганізаванага Белаграпрамбанкам і Аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыяй банка.

    15 сакавіка стартаваў адукацыйны конкурс "АГРА 3.0". Сёння, 22 красавіка, апошні дзень падачы заявак.

    Адна з галоўных задач, якую ставіць перад сабой аргкамітэт конкурсу "АГРА 3.0", - зрабіць праект максімальна адкрытым і зразумелым для ўдзельнікаў. Таксама ў прыярытэце экспертная ацэнка кожнай працы. Менавіта таму для "АГРА 3.0" на этапе першаснага аналізу праектаў і адбору фіналістаў сфарміравана журы па кожнай катэгорыі.

    Аргкамітэт конкурсу зацвердзіў склад журы для першаснага аналізу атрыманых прэзентацый і зацвярджэння спіса кейс-рашэнняў і бізнес-ідэй, якія прайшлі ў фінал конкурсу, і для вызначэння пераможцаў конкурсу па выніках публічнай абароны ўдзельнікамі прэзентацый кейс-рашэнняў і бізнес-ідэй.

    Сябры журы, эксперты ў разнастайных сферах, прааналізуюць працы, абяруць найлепшыя ў кожнай катэгорыі ў намінацыях "Найлепшае кейс-рашэнне" і "Найлепшая бізнес-ідэя".

    Аргкамітэт улічыў вопыт, атрыманы ў часе правядзення кейс-чэмпіянату "АГРА 2.0", і галасаванне інтэрнэт-карыстальнікаў правядзе асобна ад агульнага падвядзення вынікаў, зацвердзіўшы прыз глядацкіх сімпатый.

    Падрабязнасці конкурсу на нашым сайце і ў сацыяльных сетках:

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць