"АГРА 3.0": спіс кейс-заданняў для ўдзельнікаў
Белаграпрамбанк працягвае прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім адукацыйным конкурсе па падтрымцы моладзевага прадпрымальніцтва "АГРА 3.0"
15 скавіка стартаваў адукацыйны конкурс "АГРА 3.0". Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу, кліенты Белаграпрамбанка, вырашылі актыўна скарыстацца магчымасцю атрымаць новыя ідэі для развіцця бізнесу.
108 кейс-задання прадстаўлена на конкурс. Усе заданні размеркаваныя па трох катэгорыях:
- "Сельская гаспадарка" і фермерства";
- "Сфера паслуг";
- "Сацыяльнае прадпрымальніцтва".
Кейс-заданні разнастайныя па сваім змесце, аб'ёме, але кожны патэнцыйны ўдзельнік зможа знайсці цікавы яму кірунак.
Рашаць гэтыя заданні будуць актыўныя маладыя людзі, які жадаюць атрымаць вопыт удзелу ў падобных конкурсах і, вядома, галоўны прыз у памеры 5 000 беларускіх рублёў.
Нагадваем, што ўдзельнічаць у конкурсе можна і з гатовай бізнес-ідэяй у наступных катэгорыях:
- "Інавацыйны банкаўскі сэрвіс, новы банкаўскі прадукт";
- "Экалогія";
- "Лічбавізацыя бізнесу".
Галоўны прыз - 15 000 беларускіх рублёў.
Стаць удзельнікамі конкурсу і пазмагацца за галоўныя прызы могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года як індывідуальна, так і ў складзе каманды студэнтаў і навучэнцаў 2-4-х курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі нашай краіны.
Звяртаем увагу, што тэрмін падачы заяўкі - да 22 красавіка.
Чакаем вашых заявак!
Даведкі па тэл. (29) 306 01 36.
Падрабязнасці конкурсу на нашым сайце і ў сацыяльных сетках