Белаграпрамбанк бярэ ўдзел у рэспубліканскім фестывалі "Вытокі"
15 мая ў Лідзе стартаваў культурна-спартыўны фестывалі «Vytoki», арганізаваны Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь. Белаграпрамбанк на правах Генеральнага спонсара і партнёра мерапрыемства ўзяў у фестывалі актыўны ўдзел.
Галоўная ідэя фестывалю «Vytoki» заключаецца ў тым, каб у розных гарадах для як мага большай колькасці грамадзян Беларусі зладзіць свята, якое яднае ў сабе культурныя і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, каб паказаць патэнцыял, багацце традыцый, асаблівасці кожнага рэгіёна краіны. Фестываль дае магчымасць дзецям, сем'ям пазнаёміцца са спортам ужывую, аб'яднацца дзякуючы актыўнаму ладу жыцця, спорту і культуры.
Адкрыццё фестывалю адбылося пры ўдзеле Белаграпрамбанка ў Лідзе, адкуль сваё шэсце культурна-спартыўны марафон працягне па іншых беларускіх гарадах.
![Фестываль «Vytoki» стартаваў разам з Белаграпрамбанкам у г. Ліда.](/upload/sprint.editor/13c/87322r6y15mfhjhqam8e75pd094vvh2t/20_D0_92_D1_8B_D1_82_D0_BE_D0_BA_D0_B8.jpg)
![](/upload/sprint.editor/f74/bxo6gawsr0pzh0fszxou7m13b58k1uaj/20_D0_92_D1_8B_D1_82_D0_BE_D0_BA_D0_B8_20_D0_9B_D1_83_D0_BA_D0_B0_D1_88_D0_B5_D0_BD_D0_BA_D0_BE_20_D0_9A_D0_B0_D1_80_D0_B0_D0_BD_D0_B8_D0_BA.jpg)
![Ганаровыя госці фестывалю наведалі спартыўна-забаўляльную пляцоўку Белаграпрамбанка](/upload/sprint.editor/9f9/7jake96y0z3e7vita9rk7l01ely1vh71/20_D0_B3_D0_BE_D1_81_D1_82_D0_B8_20_D1_84_D0_B5_D1_81_D1_82_D0_B8_D0_B2_D0_B0_D0_BB_D1_8F_20_D0_B2_D1_8B_D1_82_D0_BE_D0_BA_D0_B8.jpg)
У адкрыцці фестывалю ўзялі ўдзел Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Лысюк, Прэзідэнт НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнт НАК Дзмітрый Даўгалёнак, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, старшыня Гродненскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, якія азнаёміліся з усімі лакацыямі, прадстаўленымі на свяце, і нават узялі непасрэдны ўдзел у некаторых мерапрыемствах.
![Спартыўна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей ад Белаграпрамбанка](/upload/sprint.editor/d9c/t8ib0a5z5w2cw3oapl5wq50vp8vl18ku/20_D0_BF_D0_BB_D0_BE_D1_89_D0_B0_D0_B4_D0_BA_D0_B0_20_D0_B4_D0_BB_D1_8F_20_D0_B4_D0_B5_D1_82_D0_B5_D0_B9.jpg)
![Гульні і віктарыны ад Белаграпрамбанка для маленькіх гасцей фестывалю](/upload/sprint.editor/55c/kmitmbwreh1vghgstsi4u46fa6cb41wu/20_D0_B8_20_D0_B2_D0_B8_D0_BA_D1_82_D0_BE_D1_80_D0_B8_D0_BD_D1_8B_20_D0_BE_D1_82_20_D0_91_D0_B5_D0_BB_D0_B0_D0_B3_D1_80_D0_BF_D1_80_D0_BE_D0_BC_D0_B1_D0_B0_D0_BD_D0_BA_D0_B0.jpg)
![](/upload/sprint.editor/616/222tsutw3fqxsyt6ncov7yb2marj4v5s/20_D0_BD_D0_B0_20_D1_84_D0_B5_D1_81_D1_82_D0_B8_D0_B2_D0_B0_D0_BB_D0_B5_20_D0_92_D1_8B_D1_82_D0_BE_D0_BA_D0_B8.jpg)
15 мая ў цэнтры горада Ліда было шматлюдна, весела і цікава. З самай раніцы для пляцоўках комплексу "Старт" распачалі працу спартыўныя пляцоўкі «Vytoki. Крок да Алімпу» па розных відах спорту. Дзеці разам са сваімі бацькамі маглі паспрабаваць сябе ў футболе, хакеі, тэнісе, біятлоне, грэблі, адзінаборствах і многім іншым. Апрача таго, працавалі выстава "Кола часу" і выстава дзіцячага малюнка. У рамках фестывалю адбылася прэзентацыя сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва і канцэрт арганнай музыкі.
Белаграпрамбанк на фестывалі «Vytoki» прадставіў сваю спартыўна-забаўляльную пляцоўку для дзяцей. Тут для іх была арганізавана фінансавая віктарына, разнастайныя гульні, спартыўныя эстафеты, спаборніцтвы, настольныя гульні. На працягу ўсяго дня для дзяцей і іх бацькоў пад музычнае суправаджэнне працавалі аніматары і крэатыўны вядучы. Атмасфера была ўтульная, радасная, на пляцоўцы было шматлюдна, можна было сфатаграфавацца на памяць са сваімі сябрамі і бацькамі, забаўным Агрыкам. Пераможцы гульняў ад Белаграпрамбанка атрымалі падарункі і сувеніры ад банка. Працу зоны актыўнасці высока ацанілі ганаровыя госці мерапрыемства.
Нагадаем, што наступны фестываль «Vytoki» адбудзецца ў г. Орша 3-5 чэрвеня і таксама пры актыўным удзеле Белаграпрамбанка. Чакаем вас, шаноўныя сябры, на нашых спартыўна-забаўляльных лакацыях!