Белаграпрамбанк уганараваны ўзнагародай "Лідар ЕАЭС" ад Маскоўскай біржы
20-22 мая Белаграпрамбанк узяў удзел у VI Міжнародным Форуме Валютнага і Грашовага рынкаў Маскоўскай Біржы, які праходзіў у Сочы.
На ўнікальнай пляцоўцы сустрэліся прадстаўнікі банкаўскай супольнасці ЕАЭС, прафудзельнікаў, карпарацый, а таксама міжнародных фінансавых арганізацый з мэтай сумеснага абмеркавання і пошуку эфектыўных рашэнняў для далейшага развіцця валютна-грашовага рынку ва ўмовах глабалізацыі фінансавых рынкаў.
Белаграпрамбанк быў уганараваны высокай узганародай "Лідар ЕАЭС" ад Маскоўскай біржы як банк, які паказаў максімальны аб'ём таргоў у новых прадуктах і сэрвісах валютнага рынку МОЕХ сярод банкаў ЕАЭС.