Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк выступіць партнёрам форуму SMART INDUSTRY EXPO

    08.11.2021

    II міжрэгіянальны спецыялізаваны форум па смартыфікацыі рэальнага сектара эканомікі SMART INDUSTRY EXPO пройдзе з 10 да 12 лістапада 2021 года ў Мінску. Белаграпрамбанк выступіць партнёрам і ўдзельнікам гэтага мерапрыемства.

    Форум SMART INDUSTRY EXPO арганізуецца з мэтай развіцця смартыфікацыі рэальнага сектара эканомікі і партнёрскіх адносін паміж пастаўшчыкамі смарт-прадуктаў і іх патэнцыйнымі спажыўцамі. Прадугледжваецца, што сёлета форум збярэ сотні спецыялістаў з розных галін прамысловасці краін Еўразійскага саюза і СНД - прадстаўнікоў інвестыцыйнай супольнасці, дзелавых колаў і бізнесу, профільных міністэрстваў і ведамстваў краін СНД.

    Паважаныя кліенты, партнёры банка, запрашаем вас на форум, дзе вы як інвестары зможаце пазнаёміцца з інавацыйнымі праектамі і абавязкова знойдзеце тое, што дапаможа развіццю вашага бізнесу!

    Прыняць удзел у дзелавой праграме форуму 10-11 лістапада 2021 года можна ў тым ліку ў рэжыме анлайн, скарыстаўшыся спасылкай наанлайн-трансляцыю.

    У рамках форуму будзе арганізавана Біржа смарт-праектаў, партнёрам, удзельнікам і экспертам якой выступіць Белаграпрамбанк. Біржа прадставіць сабой тры раунды нетворкінгавых мерапрыемстваў, дзе будуць прэзентаваны тэхналагічныя стартапы і праекты прадпрыемстваў МСБ, прадукты або рашэнні з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій для прымянення ў такіх напрамках, як прамысловасць, "зялёная энергетыка", сельская гаспадарка, IT- і бізнес-рашэнні, "разумная вытворчасць», «разумныя гарады». Тут распрацоўшчыкі стартапаў змогуць правесці перагаворы з інвестарамі (банкамі, венчурнымі і інвестыцыйнымі фондамі, прыватнымі інвестарамі і г.д.), тэхналагічнымі кампаніямі і інфраструктурнымі партнёрамі (акселератарамі, тэхнапаркамі і інш.).

    Партнёрства і ўдзел Белаграпрамбанка ў такіх мерапрыемствах абумоўлена яго стратэгічнымі планамі: банк развівае сетку Цэнтраў прыцягнення Igrow як элемент інавацыйнай інфраструктуры падтрымкі прадпрымальнікаў і стартапаў, у тым ліку тэхналагічных стартапаў у сферы вытворчасці і смарт-індустрыі.

    Прапануем азнаёміцца з кароткім апісаннем праектаў, якія прайшлі конкурсны адбор на стадыі не ніжэй MVP (мінімальна жыццяздольны прадукт), паспасылцы і прыняць удзел у Форуме SIEx і Біржы смарт-праектаў у якасці карпаратыўнага партнёра.

    Біржа смарт-праектаў пройдзе 12 лістапада 2021 года ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" у выставачным цэнтры China Merchants Group. Удзел у Біржы бясплатны. Пакінуць заяўку на ўдзел і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне: +375 17 229 6110.

     

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць