Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Белаграпрамбанк запрашае да ўдзелу ў «Стартап-марафоне»

    17.06.2022

    З 1 сакавіка 2022 года стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў Рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ «Белаграпрамбанк» «Стартап-марафон». Пазмагацца за грашовыя прызы і атрымаць экспертную падтрымку змогуць распрацоўшчыкі інавацыйных тэхналогій у самых розных сферах дзейнасці - сельскай гаспадарцы, дызайне, культуры, вытворчасці, фінансах і інш.

    «Ад ідэі да паспяховага стартапа!» - пад такім дэвізам у Беларусі пройдзе Рэспубліканская конкурсная праграма Белаграпрамбанка «Стартап-марафон». Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і падтрымку стартап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва ў краіне, у якім могуць прыняць удзел як пачынаючыя ўладальнікі стартап-ідэі, так і дзейныя стартапы Беларусі.

    У чым ідэя «Стартап-марафона»?

    Фармат правядзення конкурснай праграмы прадугледжвае механізм трансфармацыі інавацыйных ідэй у практычна рэалізуемыя і паспяховыя бізнес-праекты з далейшай кааперацыяй з карпаратыўнымі кліентамі Белаграпрамбанка.

    Конкурсная праграма будзе праходзіць у тры этапы.

    У рамках адукацыйнага этапа каманды змогуць дэталёва прапрацаваць свае бізнес-ідэі, падрыхтаваць працоўную мадэль бізнес-праекта і распрацаваць бізнес-план. Тыя, хто справяцца з задачай, прымуць удзел у акселерацыйным этапе, арыентаваным на больш сталыя стартапы.

    Акселерацыйны этап - гэта магчымасць прапрацоўкі элементаў бізнес-мадэлі для дасягнення фінансавай устойлівасці праекта, падрыхтоўка прэзентацыі праекта да ўдзелу ў фінальнай канферэнцыі пад кіраўніцтвам бізнес-трэкераў.

    Фінальным этапам «Стартап-марафона» стане рэспубліканскі «DemoDay», які дасць магчымасць прэзентаваць стартапы перад членамі экспертнай рады, партнёрамі, патэнцыйнымі інвестарамі і атрымаць інвестыцыі на далейшае развіццё стартапа.

    Для чаго праводзіцца «Стартап-марафон»?

    Мэта конкурсу - пошук і падтрымка перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, а таксама забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, развіцця і ўкаранення ў эканамічнае асяроддзе. «Стартап-марафон» праводзіцца Белаграпрамбанкам пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага інавацыйнага фонду і прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.

    - Адна з галоўных мэт «Стартап-марафона» - стварыць рэзерв крэатыўных, наватарскі і эканамічна думаючых прадпрымальнікаў, здольных распрацоўваць і рэалізоўваць інавацыйныя і канкурэнтаздольныя праекты ў сучасных умовах, - расказвае начальнік Упраўлення развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» і старшыня арганізацыйнага камітэта «Стартап-марафон» Дзмітрый Прымак. - Найбольш перспектыўныя стартапы, на думку экспертаў конкурсу, атрымаюць фінансавую і галіновую падтрымку для развіцця і маштабавання. У цэлым удзел у такім конкурсе дасць удзельнікам выдатныя магчымасці для павышэння як эканамічнай граматнасці, так і ўзроўню прадпрымальніцкай кампетэнтнасці. Для моладзі - гэта новыя знаёмствы, атрыманне кансультацый і ацэнкі іх бізнес-ідэй экспертамі.

    Што атрымліваюць удзельнікі «Стартап-марафона»?

    Лепшыя праекты будуць заахвочаны грашовымі прызамі, а таксама атрымаюць магчымасць экспертнай і фінансавай падтрымкі з боку партнёраў конкурснай праграмы.

    Галоўны прыз конкурснай праграмы - 4 гранты па 500 базавых велічынь для пераможцаў у кожнай намінацыі!

    Запрашаем да ўдзелу ў «Стартап-марафоне»!

    Такім чынам, калі вы ўладальнік стартап-ідэі (стадыя Pre-Seed), распрацоўшчык інавацыйных тэхналогій (стадыя Seed) або дзеючы стартап (стадыя Alpha) у напрамках: AgroTech (тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы), Creative (лічбавыя тэхналогіі ў медыя, дызайне і культуры) і інш.), Fintech (фінансавыя тэхналогіі, сэрвісы і электронная камерцыя), TechNet (перадавыя вытворчыя тэхналогіі), рэгіструйцеся і ўдзельнічайце ў Рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ «Белаграпрамбанк» «Стартап-марафон»!

    • Вы даведаецеся, як правільна запусціць стартап!
    • Бізнес-трэкеры дапамогуць вам правільна пабудаваць бізнес-мадэль і пралічыць эканамічную эфектыўнасць вашага прадукта!
    • Вы зможаце прэзентаваць свае праекты інвестарам і атрымаць дадатковыя інвестыцыі!

    Як прыняць удзел у «Стартап-марафоне»?

    1. Скачайце і запоўніце заяўку на ўдзел у Конкурснай праграме.
    2. Адпраўце запоўненую заяўку на эл. адрас: startup@belapb.by.
    3. Чакайце званка ад арганізатараў.

    Падрабязнасці на старонцы конкурсу ці па тэлефоне +375 29 608-23-07.

    Чакаем вашыя заяўкі на ўдзел у «Стартап-марафоне» і новыя прарыўныя ідэі, якія дапамогуць развіццю нашай краіны!

    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць