Белаграпрамбанк запрашае на баскетбол!
Белаграпрамбанк на правах афіцыйнага партнёра Беларускай федэрацыі баскетбола запрашае ўсіх ахвочых падтрымаць жаночую зборную Беларусі ў кваліфікацыйным матчы чэмпіянату Еўропы-2023 па баскетболе сярод жаночых каманд.
![](/upload/resize_cache/sprint.editor/66c/y1hwwwabxo1vsm7ockes5a7mr8snh890/1640_900_1/img_1640067997_7705_632_image30.jpeg)
Кваліфікацыйны матч чэмпіёна Еўропы-2023 па баскетболе сярод жаночых зборных (Беларусь - Нідэрланды) пройдзе 14 лістапада 2021 года ў Палацы спорту па адрасе: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 4. Пачатак гульні - у 15.00.
Запрашаем аматараў баскетбола на матч! Мы ўпэўненыя, вы ўбачыце насычаную гульню і сваімі яркімі эмоцыямі дадасце ўпэўненасці і сіл нашым спартсменкам. Акрамя таго, у перапынках матча вы зможаце сфатаграфавацца з героем спартыўных мерапрыемстваў Беларусі Агрыкам, выйграць прызы ад Белаграпрамбанка.
Арганізатары паклапаціліся аб вашым здароўі: зала будзе запоўнена на 50 працэнтаў, таксама будзе забяспечана антыкавідная рассадка.