Бескантактны прыём картак у інфакіёсках і банкаматах Белаграпрамбанка
Паважаныя кліенты!
Нагадваем вам, што ў інфакіёсках і банкаматах Белаграпрамбанка дзейнічае новы функцыянал: бескантактны прыём картак! Дадзеная паслуга дазваляе эканоміць час на правядзенне аперацый і змяншае рызыку пакінуць картку ў банкамаце.
У інфакіёсках і банкаматах банка з функцыяналам бескантактнага прыёму картак вы зможаце здымаць наяўныя, аплачваць паслугі і правяраць рэшту грашовых сродкаў на рахунку бескантактным спосабам..
Дадзеная паслуга даступная для трымальнікаў картак VISA і БЕЛКАРТ, і, з нядаўняга часу, для трымальнікаў картак Mastercard. Таксама паслуга даступная для карыстальнікаў плацежных гаджэтаў (гадзіннікаў, бранзалетаў, плацежных кольцаў, бірулек, смартфонаў і г.д.), якія працуюць на базе названых плацежных сістэм.
Новай функцыяй абсталяваны ўжо больш за 170 банкаматаў і інфакіёскаў, і колькасць прылад, якія падтрымліваюць бескантактны прыём картак і іншых плацежных інструментаў, будзе расці.
З пералікам адрасоў, дзе размешчаны банкаматы і інфакіёскі з магчымасцю правядзення бескантактных аперацый, можна азнаёміцца тут.