Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Біржа смарт-праектаў прайшла пры ўдзеле Белаграпрамбанка ў "Вялікім камені"

    16.11.2021

    12 лістапада ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" у рамках II міжрэгіянальнага спецыялізаванага форуму па смартыфікацыі рэальнага сектара эканомікі SMART INDUSTRY EXPO прайшла Біржа смарт-праектаў. Белаграпрамбанк выступіў партнёрам і экспертам мерапрыемства.

    Біржа смарт-праектаў адбылася ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Конкурс бы накіраваны на пошук інавацыйных тэхналогій і сэрвісаў, здольных узбагаціць і значна палепшыць працу прававой, кіраўніцкай, вытворчай, аграпрамысловай і іншых сфер і, як следства, - якасць жыцця грамадства ў цэлым.


    Біржа смарт-праектаў прайшла пры ўдзеле Белаграпрамбанка ў "Вялікім камені"

    За званне лепшых пазмагаліся стартапы, кампаніі, прадпрыемствы МСБ з розных краін свету, якія ўжо працуюць і зарабляюць праекты ў такіх галінах, як машынабудаванне, энергетыка, хімія і нафтагазавая галіна, фармацэўтыка, сельская гаспадарка, лагістыка, банкаўскі сектар з выкарыстаннем тэхналогій лічбавага праектавання, мадэлявання, рабатызацыі, гібрыдных тэхналогій, сэнсарыкі, індустрыяльнага інтэрнэту, тэхналогій дапоўненай і віртуальнай рэальнасці і г.д.

    Стартапам, якія выйшлі ў фінал, трэба было прайсці тры раунды біржы: пітч-сесію, дзе праектныя каманды знаёмілі патэнцыйных інвестараў са сваімі распрацоўкамі; перамовы з партнёрамі з мэтай узмацнення камерцыйнай прывабнасці праектаў; перамовы з інвестарамі аб фінансавых патрэбах стартапа для дасягнення максімальнага эканамічнага эфекту.

    Конкурснай камісіяй біржы, у якую разам з арганізатарамі біржы, інвестыцыйнымі, тэхналагічнымі, інфраструктурнымі партнёрамі ўвайшлі прадстаўнікі Белаграпрамбанка, былі адабраны найлепшыя праекты. Гэтыя стартапы атрымаюць не толькі інвестыцыі на сваё развіццё, ім таксама будзе дадзена інфраструктура для далейшай камерцыялізацыі.


    Прадстаўнікі кампаніі ТАА «Кропліфт» - пераможцы Біржы смарт-праектаў

    Найбольшую цікавасць на Біржы смарт-праектаў выклікаў тэхналагічны стартап для аграпрамысловага сектара кампаніі ТАА "Кропліфт" – рашэнне па аўтаматызацыі працэсу апрацоўкі сельскагаспадарчых культур афтаматызаванай флатыліяй дронаў пад кіраваннем аднаго аператара. Гэты праект і стаў пераможцам, забраўшы прызавы фонд конкурсу 10 000 долараў ЗША.

    Белаграпрамбанк дзякуе арганізатарам біржы за магчымасць выступіць партнёрам мерапрыемства і спадзяецца, што прадстаўленыя на конкурсе стратапы атрымаюць далейшае развіццё і камерцыйны рост.


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у дачыненнi да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць