Дабрачыннасць - гэта проста!
Белаграпрамбанк у хуткім часе правядзе прэс-канферэнцыю, прысвечаную 4-годдзю праекта па выпуску дабрачыннай карткі "Дакранання". Чакаецца, што на прэс-канферэнцыі выступяць прадстаўнікі ўсіх удзельнікаў праекта - ААТ "Белаграпрамбанк", кампаніі Mastercard, дабрачыннага фонду "Дакрананне да жыцця", а таксама прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя, з якімі праект "Дакранання" цесна супрацоўнічае.
Нагадаем, праект «Дакранання» дазваляе трымальніку дабрачыннай карткі Белаграпрамбанка, якая выпускаецца на базе плацежнай сістэмы Mastercard, здзяйсняць ахвяраванні ў дапамогу цяжкахворым дзецям, проста здзяйсняючы свае штодзённыя пакупкі, аплачваючы паслугі і тавары. 0,3% ад сумы кожнага плацяжу пералічваецца ў дабрачынны фонд "Дакрананне да жыцця". Белаграпрамбанк у салідарнасць з трымальнікамі карткі падвойвае суму і пералічвае 0,3% ад сумы безнаяўнага плацяжу за кошт уласных сродкаў. Таксама ў адрас дабрачыннага фонду накіроўваецца палова сумы, якая выплачваецца за афармленне карткі.
Нагадваем таксама, што зрабіць ахвяраванне на карысць дабрачыннага фонду «Дакрананне да жыцця» можна і з любой іншай карткі Белаграпрамбанка ў любы момант (і пры гэтым неабавязкова здзяйсняць пакупкі!) – дастаткова ў інтэрнэт-банкінгу або мабільным дадатку Белаграпрамбанка перайсці ў раздзел «Аплата паслуг » - «Дабрачыннасць» - «Мясцовы дабрачынны фонд «Дакрананне да жыцця», выбраць картку і пазначыць жаданую суму дабрачыннага пераводу. А калі паставіць галачку «У падпісаныя плацяжы», то затым лёгка будзе зноў здзейсніць такі плацёж або наладзіць аўтааплату, каб ахвяраванні адбываліся рэгулярна.
Часам рабіць дабро - гэта сапраўды проста!