Галасуйце за Белаграпрамбанк у прэміі "Банк года - 2020"
Шаноўныя кліенты, партнёры, сябры!
З 15 сакавіка па 15 красавіка на сайце bankgoda.by ідзе галасаванне за найлепшы банк Беларусі ў намінацыі "Выбар інтэрнэт-карыстальнікаў" у прэміі "Банк года - 2020"! У гэтай намінацыі вашы галасы для нас важныя як ні ў якой іншай, бо ваш выбар на карысць Белаграпрамбанка - гэта мэта і сэнс нашай працы!
Сябры, просім вас падтрымаць Белаграпрамбанк і прагаласаваць за наш банк bankgoda.by. Для таго, каб ваш голас быў улічаны, неабходна ўвесці пацвярджальны код, які будзе адпраўлены на ўказаны пры рэгістрацыі нумар тэлефона. Пры галасаванні праз смс грашовыя сродкі не спаганяюцца.
Дзякуем вам за давер і падтрымку!