Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны члены Праўлення Белаграпрамбанка
6 снежня ў цэнтральным апараце ААТ "Белаграпрамбанк" адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прадстаўнікоў топ-менеджменту банка. Узнагароды былі ўручаны Першаму намесніку Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Паўлу Яўгенавічу Васілеўскаму і намесніку Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргею Пятровічу Чугаю.
Першы намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Павел Яўгенавіч Васілеўскі і намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Пятровіч Чугай узнагароджаны Ганаровымі граматамі Савета Міністраў за шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм, значны індывідуальны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Першы намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Павел Яўгенавіч Васілеўскі
Намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Сяргей Пятровіч Чугай
Старшыня Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" Анатоль Анатольевіч Лысюк, які ўручыў падпісаныя Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Ганаровыя граматы, павіншаваў узнагароджаных членаў Праўлення банка, падзякаваў ім за прафесійную працу і адзначыў:
- Безумоўна, такія ўзнагароды - гэта высокая адзнака якасці працы як асабіста кожнага з узнагароджаных, так і ўсяго банка. Сёння з упэўненасцю можна канстатаваць, што ў Белаграпрамбанку працуюць моцныя прафесійныя і адказныя кадры, вартыя самых вялікіх узнагарод і заахвочванняў.
Ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь узнагароджаны члены Праўлення ААТ "Белаграпрамбанк"
Даведачна. Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - высокая ўзнагарода, якая з'яўляецца заахвочваннем за заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абараназдольнасці Беларусі. Рашэнне аб узнагароджанні Ганаровай граматай прымаецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па прадстаўленні міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, рэспубліканскіх органаў грамадскіх аб'яднанняў, творчых саюзаў, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.