Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
    Інтэрнэт-банкінг
    Час працы Кантакт-цэнтра банка
    • Пн
    • Аў
    • Ср
    • Чц
    • Пт
    • Сб
    • Нд
                                           8:00 - 20:00
    Дадатковыя нумары:

    Каворкінг Igrow Белаграпрамбанка адкрыўся ў Браславе

    03.06.2021

    2 чэрвеня на Віцебшчыне, у горадзе Браславе, адкрыўся новы Цэнтр прыцяжэння Igrow Белаграпрамбанка. Гэта ўжо 37-мы па ліку цэнтр рэгіянальнай сеткі каворкінгаў Белаграпрамбанка для стартапаў і бізнесменаў-пачаткоўцаў. Ён стане часткай экасістэмы банка па развіцці прадпрымальніцкага асяродку рэгіёнаў і пошуку канкурэнтаздольных бізнес-ідэй для выхаду на нацыянальны і міжнародны рынак.

    Новы Цэнтр прыцяжэння Igrow Белаграпрамбанка ў Браславе

    Адкрыццё новага Цэнтра прыцяжэння Igrow Белаграпрамбанка стала важнай падзеяй для рэгіёну. Тут, у будынку ЦБП банка, па адрасе: г. Браслаў, вул. Ленінская, 93А, дзе будзе працаваць цэнтр, 2 чэрвеня сабраліся пачэсныя госці – прадстаўнікі бізнес-асяродку рэгіёна, банка, Асацыяцыі франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг», мясцовай прэсы, чальцы праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» ПРААН. Асноўная тэма, якую актыўна абмяркоўвалі – спрыянне развіццю бізнеса Браслаўскага і сумежных з ім рэгіёнаў і, як вынік, – развіццю эканомікі краіны.


    Падчас мерапрыемства падымаліся пытанні: як дапамагчы ахвочым з нуля пачаць і граматна весці свой бізнес, мінімізаваць рызыкі пры адкрыцці справы, куды параіць звярнуцца ў першую чаргу пры стварэнні фірмы, ІП, як уцягнуць у бізнес моладзь рэгіёна, як паспрыяць стартапам у пошуках інвестыцый, як арганізаваць узаемадзеянне прадстаўнікоў бізнеса і шмат іншых.

    Выступ начальніка Кіраўніцтва развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрыя Прымака ў межах адкрыцця Цэнтра Igrow у Браславе

    Як адзначыў начальнік Кіраўніцтва развіцця экасістэмы ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрый Прымак, Igrow – глабальны праект Белаграпрамбанка, накіраваны на эфектыўнае развіццё і падтрымку прадпрымальніцтва.

    - Мы стараемся забяспечыць доступ да нефармальнай адукацыі прадпрымальнікаў – аператыўна даць ім неабходныя веды для ўвасаблення ідэй на практыцы. Акцэнт робім на інавацыі, якія дазволяць выйсці стартапам на міжнародны ўзровень. У банка ёсць багаты вопыт працы з МСБ, мы можам даць доступ да фінансавання праектаў, падзяліцца кампетэнцыямі для далейшай іх рэалізацыі, - падкрэсліў спікер.

    Прадстаўнікі ПРААН у Беларусі, каардынатары праграмы эканамічнага развіцця рэгіёнаў упэўненыя, што праект Igrow банка прынясе карысць вельмі многім пластам прадпрымальнікаў і непасрэдна насельніцтву як спажыўцу вырабляных бізнесам паслуг і тавараў. І гэта не толькі фінансаванне. Гэта магчымасць удзелу прадпрымальнікаў у разнастайных грантах, атрымання бязвыплатнай дапамогі для дасягнення мэтаў больш высокага ўзроўня – фармавання бізнес-супольнасцяў, прадпрымальніцкага асяродку, у якім удзельнікі дзеляцца сваім вопытам і кампетэнцыямі.


    Зона калектыўнай працы

    Зона індывідуальнай працы

    Зона адпачынку

    Зона адпачынку і харчавання

    Цэнтр прыцяжэння Igrow у Браславе – гэта прасторнае двухпавярховае памяшканне для арганізацыі працы прадпрымальнікаў і правядзення бізнес-мерапрыемстваў разнастайнага характару. На другім паверсе цэнтра размяшчаюцца бізнес-зала, раздзеленая на зоны калектыўнай, індывідуальнай працы, а таксама ўтульная, камфортная зона адпачынку. Зона калектыўнай працы ўмяшчальнасцю да 30 чалавек абсталяваная для прэзентацый, камп'ютарнай, капіявальнай тэхнікай, зона індывідуальнай працы ўяўляе сабой шэраг зручна размешчаных працоўных камп'ютарных месцаў. У Igrow даецца бясплатны інтэрнет. На першым паверсе для наведвальнікаў цэнтра функцыянуе гардэроб і зона харчавання.

    Новая каворкінг-прастора – гэта зручная тэрыторыя для абмеркавання ідэй. Акрамя таго, заўжды побач спецыялісты Белаграпрамбанка, якія пры неабходнасці пракансультуюць па пытаннях фінансавай падтрымкі, банкаўскіх прадуктах і сервісах.

    - У цэнтры ёсць магчымасць раздрукаваць дэкларацыі, атрымаць дапамогу кансультантаў у іх стварэнні, атрымаць неабходную інфармацыю ў спецыялістаў банка і экспертаў ініцыятывы. Немалаважна, што гэта камфортны асяродак, дзе можна не толькі працаваць, але і пасядзець з кубачкам кавы і абмеркаваць сумесныя праекты, знайсці магчымасці для супрацы. Цэнтр стане кропкай прыцяжэння і дзейснага бізнеса, і патэнцыйных прадпрымальнікаў для стварэння новых бізнес-праектаў, - пракаментавала Вольга Лявонцьева, старшыня Асацыяцыі «Белфранчайзінг», куратарка цэнтра Igrow у Браславе.

    Igrow Белаграпрамбанка ў Браславе знаходзіцца па адрасе: вул.Ленінская, 93А. Час працы: з панядзелка да пятніцы з 8.30 да 18.00.

    Мы заўсёды радыя вам і чакаем вас у нашыя новым Цэнтры прыцяжэння! Мы ўпэўненыя, што ўсе нашыя пачынанні, бізнес-ідэі будуць паспяхова рэалізаваныя!


    Мы выкарыстоўваем Cookie

    Для збору інфармацыі з мэтай паляпшэння працы сайта выкарыстоўваюцца файлы cookie. Вы можаце прыняць або адмовіцца ад выкарыстання кукі-файлаў або наладзіць іх. Націснуўшы «Прыняць усё», Вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Рэгламентам у адносінах да апрацоўкі файлаў cookie у ААТ «Белаграпрамбанк».

    Наладзіць