Першы сіндыцыраваны крэдыт у 2021 годзе
У год святкавання свайго 30-годдзя ААТ "Белаграпрамбанк" рэалізавала чарговую здзелку па прыцягненні сіндыцыраванага крэдыту ў памеры 75 млн. еўра на тэрмін 1 год з магчымасцю пралангацыі на наступны аналагічны тэрмін. 12 мая 2021 года грашовыя сродкі паступілі на рахунак банка.
- Гісторыя прысутнасці ААТ "Белаграпрамбанк" на рынку сіндыцыраванага крэдытавання папоўнілася яшчэ адным унікальным праектам. Здзелка, рэалізаваная ў гэтым годзе, стала 14-й за ўсю гісторыю банка. Прадастаўленыя банку рэсурсы будуць накіраваныя на падтрымку знешнегандлёвых праектаў кліентаў банка, - пракаментавалі здзелку ў прэс-службе банка. - Дадзеная здзелка стала першай у 2021 годзе на беларускім рынку, і яе паспяховая рэалізацыя будзе садзейнічаць арганізацыі новых здзелак даўгавога капіталу іншымі беларускімі пазычальнікамі.
ААТ "Белаграпрамбанк" выказвае ўдзячнасць усім удзельнікам сіндыцыраванага крэдыту і віншуе з паспяховай рэалізацыяй здзелкі.